Грамадства

У Беларусі ўпершыню выпусцілі геаграфічныя карты для невідушчых ФОТЫ

У Беларусі ўпершыню выпусцілі геаграфічныя карты для невідушчых. Яны ўжо прайшлі выпрабаванні ў школе №188 для дзяцей з парушэннем зроку.

На картах рэльефам розных тыпаў вылучаныя раўніны і ўзвышшы, рэкі і азёры. Шрыфтам Брайля тлумачыцца, які тып рэльефнага друку што пазначае. Побач з характэрнымі аб'ектамі гэтым жа шрыфтам дадзеныя подпісы: што намалявана на канкрэтным участку карты, паведамляе The Village.

На сённяшні дзень не існуе стандартаў і агульных рэдакцыйных дакументаў, у адпаведнасці з якімі павінны складацца такія карты. Складанасць заключаецца яшчэ і ў розных тэхналагічных працэсах, якія прымяняюцца пры стварэнні тактыльных карт.

Як адзначыла дырэктарка «Белкартаграфіі» Іна Шлык, на прадпрыемстве распрацаваныя тэхнічныя ўмовы па стварэнні рэльефна-графічных дапаможнікаў для інвалідаў па зроку.

— Ужо створаныя эксперыментальныя творы: тактыльная карта «Рэспубліка Беларусь. Фізічная карта», маштабу 1:1 500 000, схема «Планеты Сонечнай сістэмы», вядуцца работы па вырабе іншых рэчаў. Названыя дапаможнікі прайшлі адаптацыю ў Мінскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе №188 для дзяцей з парушэннем зроку, дзе ім была дадзеная станоўчая ацэнка, — падзялілася Шлык.

Сёлета запланаваныя работы па распрацоўцы і адаптацыі атласа для 4-га класа «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь» для невідушчых і са слабым зрокам дзяцей.

Таксама вядзецца прапрацоўка пытання аб уключэнні гэтых пазіцый у тэматычны план падрыхтоўкі і выдання вучэбных картаграфічных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, каб стварыць роўныя ўмовы для навучэнцаў з абмежаваннем па зроку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць