Вайна

50 дзён вайны ва Украіне. Згадваем, што пісала расійская і беларуская прапаганда 24 лютага. «Сёлета вырашылі праводзіць парад у Кіеве»

У першыя дні нападу на Украіну расійскія прапагандысты рассыпаліся ў захопленых прагнозах. Хтосьці чакаў імгненнай капітуляцыі УСУ, хтосьці марыў пра парад расійскіх войскаў на Хрышчаціку, хтосьці прагназаваў уцёкі Зяленскага… Праз 50 дзён Украіна, якую падтрымлівае ўвесь цывілізаваны свет, працягвае змаганне. Расійскія прапагандысты ўжо і не згадваюць пра свае прагнозы — але інтэрнэт памятае ўсё. 

24 лютага расійскія прапагандысты ледзь не біліся ў істэрыцы ад радасці, што пачалася вайна.

Маргарыта Сіманьян, кіраўніца Russia Today, 24 лютага так пісала пра ўвод расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны: «Гэта стандартная рэпетыцыя парада. Проста ў гэтым годзе вырашылі праводзіць парад у Кіеве».

«Навошта супраціўляцца, калі перамагчы — загадзя вядома, што не атрымаецца, і значная частка ўласнага насельніцтва пячэ для «акупантаў» пірагі?» — працягвала яна.

«Патрыятычны ўздым» адчувала не толькі Сіманьян:

Гэтыя і некаторыя наступныя скрыншоты: канал «Z прогнозы»

Адзначыліся і беларускія прапагандысты:

Прарасійскі ўкраінскі палітык Цароў адзначаў «рэакцыю простых людзей»:

Праўда, ужо ў найбліжэйшыя дні стала зразумела, што ніхто ва Украіне не збіраецца частаваць пірагамі расійскіх акупантаў. А простыя людзі «таміліся і чакалі» хіба толькі таго моманту, калі можна будзе ўступіць у тэрабарону.

Адразу пасля пачатку вайны паляцелі і радасныя фэйкі: пра ўцёкі Зяленскага і масавую здачу украінскіх гарадоў.

Асабліва прапагандысты тапілі за тое, што расійскія салдаты ўзялі Марыупаль.

Дарэчы, пазней перыядычна паведамлялася, што Марыупаль «вось-вось» і возьмуць.

Хто толькі не браў Марыупаль у сваіх марах, нават чачэнцы:

Але ж па стане на 14 красавіка ўкраінскія вайскоўцы ўсё яшчэ знаходзяцца ў Марыупалі, расійскія войскі так і не змаглі узяць горад цалкам пад свой кантроль. Полк «Азоў» працягвае абараняцца ў горадзе, там жа і яго камандзір Пракапенка — у адрозненне ад былога ўкраінскага дэпутата Ківы, які хаваецца ў Іспаніі.

Пры гэтым Марыупаль амаль цалкам зруйнаваны расійскімі бомбамі.

Само сабою, на пачатку расійскага ўварвання ва Украіну канапныя дэнацыфікатары радасна рапартавалі пра Кіеў:

За 50 дзён Расія не проста не змагла ўзяць украінскую сталіцу — у выніку яна вымушаная была ўвогуле адвесці свае войскі ад Кіева. А зверствы расійскіх салдат у Бучы, Барадзянцы і іншых гарадках каля Кіева шакавалі ўвесь свет.

Нікуды не збег і Уладзімір Зяленскі. Цяпер ён прымае ў Кіеве прэзідэнтаў суседніх краін і сусветных лідараў — нядаўна прагуляўся па цэнтры ўкраінскай сталіцы разам з брытанскім прэм'ерам Джонсанам. Падчас іх шпацыру ніводнага рускага танка на Хрышчаціку заўважана так і не было.

У першыя дні вайны расійскія прапагандысты паведамлялі пра знічшэнне амаль усіх украінскіх войскаў:

Праўда, незразумела — хто і чым тады паспяхова ліквідаваў расійскіх акупантаў цягам наступных 50 дзён? Гэта бравыя «аналітыкі» чамусьці не ўдакладняюць.

Ну і не забудземся пра перамовы:

Словы на скрыншоце з канала Сіманьян — пра Зяленскага. Перамовы ж пачаліся ўжо праз пару дзён пасля яе пафаснага допісу, калі ўсім стала зразумела, што хуткай перамогі Расіі не будзе.

Пасля Сіманьян чамусьці ўстрымлівалася ад каментарыяў пра перамовы.

За гэтыя 50 дзён расійскія прапагандысты абяцалі і здачу Мікалаева, і салдат Расіі ў Адэсе, і шмат чаго яшчэ. Тых жа «Байрактараў», калі верыць расійскім СМІ і блогерам, ужо знішчылі больш, чым Украіна мела.

Колькі б ні хавалі Украіну расійскія прапагандысты, яна трымаецца: некаторыя населеныя пункты Расія змагла акупаваць, але большасць гарадоў не здаюцца нават пасля катастрафічных бамбардзіровак. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя3

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль5

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць