Спорт11

Пралёт над стадыёнам Берліна

Беларускія атлеты не заваявалі ніводнага медаля на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы.

Беларускія атлеты не заваявалі ніводнага медаля на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, што завершыўся ў Берліне 23 жніўня. Без медалёў беларусы вярталіся з сусветнага форуму 10 гадоў таму — у 1999 г. з іспанскай Севільі.

У Берліне бліжэй за астатніх была да п’едэстала штурхальніца ядра Наталля Міхневіч, якая заняла 4‑е месца.

Адносна паспяховым можна прызнаць выступ штурхальніка ядра Паўла Лыжына. Усталяваўшы асабісты рэкорд (20,98 м), ён асеў на 6‑й пазіцыі. А вось чэмпіён свету‑2003 і бронзавы прызёр Алімпіяды‑2008 Андрэй Міхневіч з вынікам 20,74 м заняў 7‑е месца.

Наогул нават пазіцыі беларусаў у васьмёрцы на сёлетнім першынстве планеты можна пералічыць па пальцах адной рукі — такіх толькі чатыры.

Апроч Наталлі Міхневіч, Паўла Лыжына і Андрэя Міхневіча, заліковыя балы набраў кідальнік молата Павел Крывіцкі, што заваяваў 8‑е месца.

Юры Шаюноў калі падыходзіў да старту чэмпіянату свету з 2‑м вынікам у свеце (80,72 м), то ў Берліне 22‑гадовы спартовец свой патэнцыял не раскрыў і блізка — 71,37 м і 26‑е месца сярод 34 удзельнікаў. Няўдала выступіла і алімпійская чэмпіёнка Пекіна—2008 Аксана Мянькова, з вынікам 69,58 м яна заняла 13‑е месца і не трапіла ў фінал.

Не здолее занесці сабе ў актыў мінулы чэмпіянат і віцэ‑чэмпіён Алімпіяды‑2008 дзесяціборац Андрэй Краўчанка, што паказаў толькі 10‑ты вынік.

Беларусь была прадстаўлена ў Берліне 26 спартоўцамі (13 спартовак і 13 спартсменаў).

***

У зводнай табліцы, складзенай паводле балаў, Беларусь размясцілася на 28‑м радку сярод 62 краін, атлеты чыіх прабіваліся ў васьмёркі наймацнейшых. Радком вышэй размясцілася Канада — 12 балаў, следам за Беларуссю ідзе Харватыя — 10 балаў. Але ў канадцаў маецца ў актыве сярэбраны медаль, у харватаў золата Бланкі Власніч (скачкі ў вышыні). Усяго на чэмпіянат падалі заяўкі спартоўцы 203 краін.

У дзясятку найлепшых каманд у камандным заліку ўвайшлі ЗША — 231 бал, Расія — 154, Ямайка — 136, Кенія — 120, Нямеччына — 104, Эфіопія — 88, Вялікабрытанія — 81, Польшча — 73, Куба — 51, Кітай — 50.

У медальным заліку лідэрам таксама стала зборная ЗША — 10 залатых узнагарод, 6 срэбраных і 6 бронзавых. У дзясятку ўвашлі Ямайка — 7, 4, 2; Кенія — 4, 5, 2, Расія — 4, 3, 6; Польшча — 2, 4, 2; Нямеччына — 2, 3, 4; Эфіопія — 2, 2, 4; Вялікабрытанія — 2, 2, 2; ПАР — 2, 1, 0; Аўстралія — 2, 0, 2. Усяго на п’едэстал уздымаліся атлеты 37 краін.

Перад беларускай камандай была пастаўлена задача заваяваць тры медалі.

Найбольш ураджайнымі для беларусаў былі чэмпіянаты свету 2003 (3 золаты, 1 срэбра і 3 бронзы) і 1995 гадоў (2, 3, 2), калі былі заваяваныя па 7 прызавых месцаў. На папярэднім першынстве планеты ў японскай Осацы—2007 нашы суайчыннікі атрымалі тры ўзнагароды (1, 1, 1).

БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць