Вайна

Нідэрланды паставяць ва Украіну цяжкае ўзбраенне. Румынія ў працэсе

Пра намер паставіць Украіне цяжкую зброю напісаў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ па выніках размовы з Уладзімірам Зяленскім. А Румынія спецыяльна пад перадачу зброі са сваіх запасаў мяняе нацыянальнае заканадаўства.

«Мы вам не немцы». Загаловак у нідэрландскай газеце з паведамленнем пра рашэнне перадаваць цяжкую зброю украінцам

«Падчас размовы з Уладзімірам Зяленскім міністр абароны і я выказалі нашу падтрымку Украіне ў сувязі з пачаткам новага наступлення Расіі. Нідэрланды будуць пастаўляць Украіне больш цяжкую тэхніку, у тым ліку бранятэхніку. Разам з саюзнікамі мы разглядаем магчымасць пастаўкі дадатковай цяжкай тэхнікі», — напісаў Марк Рутэ ў Твітары.

Таксама стала вядома, што ўзбраенне з рэзерваў некаторых устаноў сістэмы нацыянальнай абароны збіраецца перадаць Украіне Румынія. Пра гэта піша румынская газэта Romanialibera.

Гэта рашэнне стане магчымым дзякуючы унесеным папраўкам у румынскае заканадаўства. Для гэтага Мінабароны краіны распрацавала надзвычайную пастанову. У тэксце яе праекта наўпрост адзначана, што яна неабходная ў кантэксце ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну.

Сёння заканадаўства Румыніі не дазваляе ёй перадаваць зброю з вайсковых рэзерваў краінам, якія не з'яўляюцца членамі НАТА. Акурат гэта зменамі ў заканадаўстве хочуць выправіць.

Як піша газета, хутчэй за ўсё Украіне прапануюць зброю вытворчасці былога СССР, якой украінскія вайскоўцы выдатна ўмеюць карыстацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць