Грамадства

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай

У беларускіх паліклініках і прыватных медыцынскіх цэнтрах з’явілася французская вакцына ад грыпу «Ваксігрып». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Цяпер ахвотныя могуць зрабіць прышчэпку не толькі бясплатнымі расійскімі прэпаратамі, але і платнай імпартнай вакцынай, піша Tochka.by.

Фота: «Наша Ніва»

У Мінздароўя адзначылі, што вакцыны «Грыпол» расійскай вытворчасці і «Ваксігрып» французскай вытворчасці ёсць у наяўнасці і пастаўляюцца ва ўстановы аховы здароўя ў адпаведнасці з заяўкамі.

Кошт прышчэпкі французскай вакцынай у розных установах адрозніваецца. Напрыклад, у 10‑й гарадской паліклініцы яна каштуе 30,32 рубля, у 2‑й цэнтральнай раённай паліклініцы Фрунзенскага раёна — 23 рублі, а ў 15‑й паліклініцы — 24,68 рубля.

У рэгіёнах «Ваксігрып» таксама ўжо з’явіўся. У Слуцкай паліклініцы паведамілі, што атрымалі вакцыну 6 лістапада. Яе кошт складае 32,42 рубля. У Пінскую цэнтральную паліклініку прэпарат паступіў 10 лістапада, а арыенціровачны кошт прышчэпкі — каля 30 рублёў.

У прыватных медцэнтрах імпартныя вакцыны сталі даступныя на мінулым тыдні. У «Ладэ» кампанія вакцынацыі пачалася 5 лістапада, там французскі «Ваксігрып» каштуе 37,55 рубля.

У медыцынскім цэнтры «Гарызонт» усе атрыманыя дозы ўжо размеркавалі паміж пацыентамі, якія запісаліся загадзя. Новых паставак не чакаецца. Там можна было зрабіць прышчэпку французскім «Ваксігрыпам» або нідэрландскім «Інфлювакам Тэтра».

У «Экамедсэрвісе» таксама з’явіліся імпартныя вакцыны. Прышчэпка французскім «Ваксігрыпам» там каштуе 55 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі14

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі14

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць