У Перу пераможцу выбараў мэра горада Каміна ў рэгіёне Пуна вызначылі з дапамогай падкідвання манеты. Два кандыдаты набралі аднолькавую колькасць галасоў — па 671, таму выбарчай камісіі давялося правесці лёсаванне, паведамляе газета La República.

За пасаду мэра змагаліся Рубен Кіспе ад партыі Somos Perú і Саламіна Мамані ад партыі País para Todos. Пасля падліку 100% бюлетэняў высветлілася, што абодва атрымалі па 671 голасе.
Спачатку падчас пасяджэння з дапамогай двух пранумараваных бюлетэняў вызначылі парадак удзелу кандыдатаў у лёсаванні. Прадстаўнік партыі Somos Perú, якому выпаў першы ход, выбраў адну з пяці манет наміналам у адзін соль і вызначыў, што перамогу прынясе выпадзенне рэверсу.
Член выбарчай камісіі падкінуў манету. Яна ўпала рэверсам уверх, а пераможцам стаў Рубен Кіспе.
Новаабраны мэр заявіў, што прыйшоў на лёсаванне з поўнай верай у поспех. Пасля гэтага бакі падпісалі адпаведныя пратаколы.
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў
Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф
Каментары