Свет

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека

Каралавыя атолы Бікан і Бакак, што ўваходзяць у склад Маршалавых Астравоў, лічацца аднымі з найбольш некранутых экасістэм у рэгіёне, а магчыма, і ва ўсім свеце. Там сустракаюцца гіганцкія малюскі з паласатымі, падобнымі да зебравых, ракавінамі, рыбы-папугаі з галовамі, якія нагадваюць буйвалавыя, а таксама зялёныя марскія чарапахі, піша Spiegel.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Марскія эколагі з Гавайскага ўніверсітэта на чале з Аланам Фрыдлендэрам даследавалі раслінны і жывёльны свет атолаў у вадзе, на сушы і ў паветры. Навукоўцы выкарыстоўвалі падводныя камеры, праводзілі апусканні і даследаванні з дапамогай падводнага апарата. Вынікі даследавання апублікаваныя ў навуковым часопісе Frontiers in Marine Science.

Маршалавы Астравы абвясцілі акваторыю вакол Бікана і Бакака першым у краіне нацыянальным марскім запаведнікам. Яго плошча складае каля 48 тысяч квадратных кіламетраў.

Падчас экспедыцый навукоўцы знайшлі 15 калоній марскіх птушак, у якіх, верагодна, адбываецца размнажэнне. Таксама яны зафіксавалі 266 груп рыфавых рыб і больш за 200 груп відаў, якія жывуць у найглыбейшых слаях акіяна або непасрэдна ў глыбакаводных зонах.

Акрамя таго, даследчыкі знайшлі 15 груп драпежнікаў, у тым ліку акул і рыб з сямейства скумбрыевых. Паводле атрыманых звестак, 14 з гэтых груп раней не рэгістраваліся на Маршалавых Астравах. Дзве з іх могуць нават належаць да відаў, невядомых навуцы.

Алан Фрыдлендэр адзначыў, што вывучэнне атолаў дае рэдкую магчымасць убачыць, як функцыянуюць экасістэмы пры мінімальным уплыве чалавека. Такія месцы служаць прыроднымі эталонамі: яны дазваляюць зразумець, што было страчана ў іншых рэгіёнах, і атрымаць веды, неабходныя для аховы прыроды і аднаўлення экасістэм.

Паводле слоў навукоўца, на планеце засталося вельмі мала месцаў — ад акіянічных глыбіняў да найвышэйшых горных вяршыняў, — дзе чалавек не пакінуў свайго следу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць