Вайна

Пентагон: Украіна ўжо атрымала самалёты-знішчальнікі. Але не ад ЗША

Украіна ўжо атрымала з іншых краін самалёты-знішчальнікі, а таксама запчасткі, якія дазволяць падняць у паветра больш вайсковых самалётаў. Як паведамляе CNN, такую заяву зрабіў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі.

Джон Кірбі. Фота: Кевін Дытч / Getty Images

Кірбі ўдакладніў, што гаворка ідзе аб дапамозе, атрыманай не ад Злучаных Штатаў.

«Я проста хацеў бы сказаць, не звяртаючыся да таго, што падаюць іншыя краіны, што яны (украінцы) атрымалі дадатковыя платформы, а таксама дэталі, каб дазволіць павялічыць свой флот, памер авіяпарку. Я думаю, што на гэтым варта спыніцца», — заявіў Кірбі.

Грузы з апошняга пакета дапамогі ад ЗША коштам 800 мільёнаў даляраў ужо пачалі паступаць ва Украіну, уключаючы больш цяжкае абсталяванне, напрыклад, 11 верталётаў Мі-17, 18 155-мм гармат-гаўбіц і яшчэ 300 беспілотнікаў Switchblade.

Як паведаміў чыноўнік Пентагона, чакаецца, што ў найбліжэйшыя 24 гадзіны ў Еўропу прыбудуць яшчэ сем рэйсаў з вайсковай дапамогай ЗША для Украіны. Таксама, па словах прэзідэнта Джо Байдэна, Злучаныя Штаты накіруюць ва Украіну больш артылерыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць