Грамадства

Мабільныя аператары аб'явілі пра павышэнне тарыфаў з 1 мая

У Беларусі з 1 мая павышаюць ПДВ на паслугі перадачы даных — з 25 да 26%. Гаворка пра паслугі доступу ў сетку ад інтэрнэт-правайдараў, а таксама пра мабільны інтэрнэт ад сотавых аператараў. Дзве кампаніі з трох абвясцілі пра павышэнне тарыфаў на свае паслугі.

З 1 мая чыноўнікі павышаюць ПДВ на паслугі перадачы даных — з 25 да 26%. Прычым такі памер падатку устанавілі на 2022 год, гэта значыць, ён пачаў дзейнічаць задняй датай — з 1 студзеня гэтага года. Раней падатак на паслугі электрасувязі павышалі ў 2017 годзе — з 20% да 25%, піша Zerkalo.io.

Некаторыя мабільныя аператары з-за гэтага новаўвядзення з 1 мая падымуць тарыфы на свае паслугі. Пра такое рашэнне абвясцілі А1 і МТС, але не ўдакладнілі, наколькі вырастуць тарыфы.

«Змяненне стаўкі ПДВ таксама прымяняецца да абаненцкай платы комплексных тарыфных планаў і пакетаў, якія ўключаюць у сябе паслугі перадачы даных па каналах сотавай рухомай і стацыянарнай электрасувязі. Пераразлік кошту тарыфаў з улікам ПДВ будзе праведзены 1 мая 2022 года», — паведамляе А1.

«З 1 мая 2022 года ПДВ па стаўцы ў памеры 26% абкладаюцца абароты па рэалізацыі паслуг перадачы даных. Змена закране паслугі перадачы даных, што аказваюцца абанентам сотавай рухомай электрасувязі і фіксаванага інтэрнэту. Падрабязная інфармацыя аб тарыфах будзе размешчаная 1 мая», — адзначае МТС.

Пры гэтым аператар life:) заявіў, што не будзе з 1 мая падымаць тарыфы з-за павышэння ПДВ.

«1 мая 2022 года ПДВ на паслугі перадачы даных павялічваецца на 1% і складзе 26%. Гэта тычыцца інтэрнэт-пакетаў, комплексных тарыфных планаў, у якія ўваходзіць інтэрнэт, і тарыфікацыі інтэрнэт-трафіку, не ўключанага ў пакет. ПДВ для ўсіх астатніх паслуг, а гэта тарыфы без інтэрнэту, пакеты хвілін і дыджытал-сервісы, застануцца ранейшым — 25%. Кошт нашых паслуг 1 мая не зменіцца», — удакладняе life:).

Нагадаем, з 1 мая павысіць тарыфы на некаторыя паслугі сувязі таксама «Белтэлекам». З наступнага месяца падаражэюць асобныя тарыфныя планы па тэлебачанні, а таксама некаторыя пакеты з дамашнім інтэрнэтам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне42

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

У Кемераве прапагандыстка павіншавала жанчыну, у якой загінуў на вайне з Украінай сын, з «двайным святам» ВІДЭА14

Мінскі гастрабар з беларускай кухняй хацеў раздаваць салдацкую кашу. Але адмовіўся ад ідэі, бо народ не зацаніў3

Так сёння ў Маскве выглядалі Аляксандр Лукашэнка і Коля ФОТЫ14

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў2

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных29

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне42

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць