Грамадства

Раней да яго прыязджалі журналісты АНТ, а цяпер — АМАП. Што вядома пра затрыманне 45-гадовага тыктокера

«Павалілі на падлогу і спыталі: ведаеш, за што?». Блогера скруцілі ў яго бабруйскай краме.

Андрэю Бяляўскаму 45 гадоў. Ён жыве паміж Мінскам і Бабруйскам. Асноўны яго занятак — вялікая веласіпедная крама «Веласпортмайстар» у Бабруйску. Андрэй жанаты, мае дваіх дзяцей, дачку і сына. 

Два гады таму Бяляўскі трапіў спачатку ў мясцовыя, а пасля і ў рэспубліканскія навіны. 

У краму Андрэя прыйшоў маленькі хлопчык з трыма рублямі (якія бацькі далі яму на цукар і печыва) і расказаў, што вельмі хоча новы веласіпед — маўляў, стары ўжо зусім зламаны. Скончылася сюрпрызам — Бяляўскі падарыў хлопцу веласіпед.

Відэа сабрала на Ютубе аж 14 мільёнаў праглядаў. 

Пасля пра Андрэя і яго маленькага кліента нават знялі сюжэт для АНТ. 

Але цяпер Бяляўскі можа з'явіцца на дзяржтэлебачанні зусім у іншых відэароліках. 25 красавіка яго затрымалі ў Бабруйску.

«Ён прыехаў з сынам, толькі зайшоў у краму, як заляцеў АМАП і міліцыя ў цывільным, — расказвае сведка. — Сын не паспеў выйсці з машыны. 

У краме Андрэя павалілі на зямлю, адзін з сілавікоў здымаў затрыманне на відэа. У Андрэя спыталі: «Ведаеш, за што?» Ён адказаў: не. На што яму паведамілі: тады даведаешся ў судзе.

Пасля Андрэю закруцілі рукі і павялі ў мікрааўтобус».

Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. 

«Калі сілавікі даведаліся, што сыну Андрэя няма 18, то гаварылі з падлеткам спакойна. Сказалі хлопцу, што нібыта Бяляўскі падрэзаў кагосьці на трасе і здарылася «страшная аварыя», пачалі распытваць пра бацьку», — кажа знаёмы Бяляўскага. 

Пасля сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем.

«Андрэй разумеў, што могуць прыйсці, пытаўся ў сваіх: што яны будуць рабіць, калі яго затрымаюць? З аднаго боку, так жартаваў», — згадвае суразмоўца.

Папярэдне з’явілася інфармацыя, што Бяляўскага затрымалі за ролікі ў Тыктоку. Ён падазраваны па крымінальным артыкуле (па якім дакладна, пакуль невядома), у яго кватэры прайшоў ператрус.

Свой акаунт у Тыктоку пад назвай «У меня вопрос» Бяляўскі прысвяціў навінам і іх каментаванню. Рабіў гэта з гумарам, у яго роліках фігуравалі і Азаронак, і Лукашэнка. Выказваўся супраць вайны.

106 тысяч падпісчыкаў, 4,6 мільёна лайкаў — неблагія паказчыкі для беларускага блогера. А некаторыя ролікі «заляталі» на сотні тысяч праглядаў, у самых папулярных відэа па 500-700 тысяч!

@y_mena_vopros #у_меня_вопрос ♬ оригинальный звук - Anbrei

@y_mena_vopros #дворецлукашенко ♬ оригинальный звук - Anbrei

@y_mena_vopros #нетвойне #stopwar ♬ оригинальный звук - Anbrei

Праўда, які канкрэтна ролік стаў прычынай затрымання, пакуль незразумела. 

Каментары

«Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў11

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?5

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →