Грамадства

«Увесь сіні, ад пазваночніка да пятак». Відавочца распавёў, што экс-следчага Мікіту Старажэнку катуюць у няволі

Экс-следчы Мікіта Старажэнка знаходзіцца за кратамі з 1 лютага 2022 года па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці нібыта за «зліў» даных сілавікоў у пратэстны тelegram-канал. Яго былы сусед па карцары на Акрэсціна распавёў праваабаронцам пра стан Старажэнкі, паведамляе «Вясна».

Паводле слоў сукамерніка, былога следчага прывялі ў карцар 1 лютага, і ўжо тады на ягоным целе можна было заўважыць сляды гвалту.

Ён быў увесь сіні: ад канца пазваночніка і амаль да пятак. У яго былі нават не сінія, а цёмна-фіялетавыя ногі. На твары і на галаве былі драпіны, сляды ад кайданкоў.

— Мікіта распавядаў, што білі нагамі, дубінкамі, намотвалі анучу на галаву, надзявалі смеццевае вядро на галаву і білі па вядры, каб слядоў збіцця не заставалася. Але ўсё роўна ў яго было рассячэнне на носе, каля вуха быў вялікі сіняк. Відаць, па носе яму трапіла нармальна, таму што ён яшчэ і чырвоны быў. Таксама ў яго былі апухлыя вусны, рана на падбародку, — апісаў стан экс-следчага былы арыштант.

У ІЧУ Мікіта Старажэнка прабыў тры дні. Затым яго перавялі ў СІЗА-1.

Сёння стала вядома, што Старажэнку працягнулі тэрмін утрымання да 1 чэрвеня 2022 года. У мужчыны ёсць маленькая дачка. З жонкай ён разышоўся.

Мікіта Старажэнка працаваў следчым у Партызанскім райаддзеле сталічнага СК з 2017 года. Паводле звестак праваабаронцаў, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ён звольніўся, адмовіўшыся расследаваць справу 16-гадовага хлопца (імаверна, гаворка пра Цімура Міцкевіча, які пацярпеў пры затрыманні ў 2020 годзе). Пасля звальнення 28-гадовы Мікіта працаваў юрыстам.

Цяпер былога следчага абвінавачваюць у «распальванні сацыяльнай варожасці» па ч. 3 арт. 130 КК. Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

«Пасля 15 сутак ён вельмі моцна змяніўся». Што вядома пра экс-следчага, якому цяпер пагражае 12 гадоў калоніі

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў7

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў7

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць