Грамадства

Кавалеўскі пра паездку ў Кіеў: Эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай спынены, Лукашэнка для Кіева скончаны

Прадстаўнік па міжнародных справах Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сцісла расказаў «Нашай Ніве» пра вынікі паездкі ў Кіеў, які ён наведаў ужо другі раз. Кавалеўскі падкрэслівае важнасць дапамогі беларускім дабраахвотнікам, а таксама фактычнае спыненне эканамічных і палітычных адносін паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі. 

«Гэта была сваечасовая і практычная паездка. Галоўныя задачы былі дзве: даставіць дапамогу для «каліноўцаў», а таксама разабрацца з пашырэннем прысутнасці дэмакратычных сілаў у Кіеве, — дзеліцца ён. — 

Быў шэраг сустрэч: з дыяспарай, дабраахвотнікамі, уладамі. Усё расказваць не буду. Беларускіх дабраахвотнікаў цікавілі пытанні нашых палітычных арыентыраў, нас — як мы можам дапамагаць. І гэтая дапамога будзе аказвацца — і дабраахвотнікам, і дыяспары». 

Каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з украінскімі ўладамі пытанні ўзаемадзеяння ў знешняй і інфармацыйнай палітыцы, праблемы беларусаў ва Украіне. 

«Вырашана, што дэмакратычныя сілы будуць працаваць ва Украіне шырэй, з пераходам на сталую прысутнасць беларускіх палітычных структур. Мы думаем пра будучыню. 

Цяпер важна, што паміж Украінай і Беларуссю спыненыя любыя гандлёвыя і эканамічныя адносіны. Агульная рэакцыя ўкраінцаў такая: у Лукашэнкі ўжо няма будучыні ў адносінах з Украінай, усе свае шансы ён выкарыстаў і перакрочыў недапушчальныя чырвоныя рысы. Яго спробы падаць сябе як міратворца — смехатворны, для Кіева ён скончаны. 

Адначасова, украінцы бачаць, якім саюзнікам для іх выявілася дэмакратычнае беларускае грамадства. Індыкатары сапраўдных саюзнікаў — гэта ўдзел дабраахвотнікаў у вайне, дыверсіі на чыгунцы, гуманітарная і фінансавая дапамога людзей і гэтак далей. Відавочна, што рэжым Лукашэнкі — гэта не Беларусь, таму ўкраінцы цяпер, убачыўшы дзеянні беларусаў, рэагуюць на дзеянні рэжыму і ясна адмяжоўваюць яго ад народу», — сказаў Кавалеўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць