Свет

Германія дазволіла пастаўку Украіне зенітных САУ Gepard. Але Швейцарыя наклала вета на рээкспарт боепрыпасаў да іх

Міністр абароны Германіі Крысціна Ламбрэхт дазволіла збройнай кампаніі Krauss-Maffei Wegmann прадаваць Кіеву зенітныя самаходныя ўстаноўкі Gepard. Пра гэта яна заявіла на канферэнцыі ў падтрымцы Украіны на авіябазе Рамштайн, паведаміла «Еўрапейская праўда» са спасылкай на часопіс Spiegel. Але Швейцарыя адмаўляецца даваць згоду на рээкспарт боепрыпасаў да гэтай зброі.

САУ Gepard. Фота Мінабароны Украіны

Пасля доўгіх ваганняў Германія хоча упершыню падтрымаць Украіну цяжкім узбраеннем у вайне супраць Расіі. Ламбрэхт абвясціла ў аўторак аб перадачы зенітных САУ і навучанні ўкраінскіх жаўнераў на тэрыторыі Нямеччыны.

Такім чынам, група Krauss-Maffei Wegmann атрымала зялёнае святло на продаж Gepard з былых запасаў Бундэсвера. Таксама гэтыя САУ могуць прымяняцца ў барацьбе з наземнымі цэлямі.

«Gepard — гэта менавіта тое, што цяпер трэба Украіне для абароны паветранай прасторы з зямлі», — сказала Ламбрэхт на базе ВПС ЗША ў Рамштайне, дзе каля 40 краін абмеркавалі дапамогу Украіне.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін пасля сустрэчы заявіў, што Германіі перадасць Украіне 50 адзінак Gepard.

І ўсё было б добра, але неўзабаве стала вядома, што ўрад Швейцарыі наклаў вета на рээкспарт боепрыпасаў швейцарскай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых самых зенітных самаходных устаноўках Gepard. Пра гэта паведаміў швейцарскі тэлеканал SRF.

Швейцарыя спасылаецца на сваю палітыку нейтралітэту, якая забараняе ёй адпраўляць вайсковы рыштунак у зоны канфліктаў.

Цяпер Берлін вядзе перамовы з Бразіліяй, у якой таксама ёсць такія боепрыпасы. Але Бразілія такая краіна, якая таксама не надта хоча ўмешвацца ў расійска-ўкраінскую вайну, і з яе кіраўніцтвам у Пуціна неблагія дачыненні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць