Грамадства

«Ціхенька спявала «Купалінку», каб не было страшна». Праваабаронца Марфа Рабкова — пра свой першы дзень суда

У адным са сваіх лістоў на волю палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова распавяла пра тое, што адчувала ў першы дзень працэсу. Перадае «Вясна».

Марфа Рабкова на судзе 25 красавіка.

«Я так жудасна стамілася, не было нават сіл гаварыць. Столькі інфармацыі, асоб, рухаў і ўражанняў. Я ад гэтага ўжо адвыкла.

Трохі нязручна ехаць у аўтазаку, таму што кайданкі ззаду і рэжуць рукі, але дзякуй богу, што іх не моцна зацягваюць. І добра, што іх здымаюць у клетцы. Калі ехала ў аўтазаку, то думала пра тое, дзе мы праязджаем мой дом. Горка ад гэтых думак. Але я супакойвала сябе фразай: усё, што нас не забівае, робіць мацнейшымі. І яшчэ я ціхенька спявала «Купалінку», каб не было страшна.

У судзе, калі апынулася і ўбачыла шмат людзей, мне так захацелася дадому. Проста ўзяць і выйсці за дзверы. І ў мяне было пачуццё, быццам і не было гэтых 19 турэмных месяцаў, што ўсё гэта мне прыснілася. Але гэта таксама былі горкія думкі. Трэба перажыць і вытрываць гэты цяжкі перыяд».

Судовы працэс над каардынатаркай валанцёрскай службы «Вясны» Марфай (Марыяй) Рабковай, а таксама валанцёрам «Вясны» Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 25 красавіка 2022 года. У першы дзень судовы працэс зрабілі закрытым. Рабкову судзяць паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі с заявай у падтрымку Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.

Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні з 17 верасня 2020 года. Падтрымайце яе лістамі салідарнасці.

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай.

Чытайце таксама: Пачаўся суд над праваабаронцай Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі. Іх вінавацяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса 

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць