Спорт44

Вынікі лёсавання групавога турніру Лігі чэмпіёнаў

Барселона, Інтэр, Дынама Кіеў ды казанскі Рубін.

27 жніўня (чацвер) у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 32 каманды былі разбітыя на восем груп па чатыры каманды ў кожнай. Клубы з адной краіны не маглі трапіць у адну групу.

Група A: «Баварыя», «Ювентус», «Бардо», «Макабі» Хайфа.

Група B: «Манчэстэр Юнайтэд», ЦСКА, «Бешыкташ», «Вольфсбург».

Група С: «Мілан», «Рэал», «Марсель», «Цюрых».

Група D: «Чэлсі», «Порту», «Атлетыка», «АПОЭЛ».

Група E: «Ліверпуль», «Ліён», «Фіярэнціна», «Дэбрэцэн».

Група F: «Барселона», «Інтэр», «Дынама» Кіеў, «Рубін» Казань.

Група G:«Севілья», «Глазга Рэйнджэрс», «Штутгарт», «Уніра» (Румынія).

Група H: «Арсенал», «АЗ Алкмаар», «Алімпіякас», «Стандард».

Першы тур групавога турніру пройдзе 15‑16 верасня, 2‑гі тур — 29‑30 верасня, 3‑ці — 20‑21 кастрычніка, 4‑ты — 3‑4 лістапада, 5‑ты — 24‑25 лістапада, 6‑ты — 8‑9 снежня. Матчы гуляюцца ў аўторкі і серады.

У плей‑оф Лігі чэмпіёнаў (1/8 фіналу) выходзяць па дзве лепшыя каманды з групы. Каманды, што зоймуць трэція месцы, выходзяць у плей‑оф Лігі Еўропы.

Фінал у гэтым сезоне будзе згуляны ў Мадрыдзе, на «Санцьяга Бернабеў» 22 траўня 2010 г.

***

У пятніцу, 28 жніўня, пройдзе лёсаванне групавога турніру Лігі Еўропы, куды можа трапіць і барысаўскі БАТЭ, што сёння ўвечары будзе імкнуцца выйграць у гасцях у балгарскага «Літэкса».

Год таму БАТЭ гуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, заняўшы апошняе чацвертае месца ў сваёй групе. Барысаўцы двойчы саступілі мадрыдскаму «Рэалу» (0:2, 0:1), двойчы згулялі ўнічыю з турынскім «Ювентусам» (2:2, 0:0), згулялі ў Санкт-Пецярбургу ўнічыю з «Зенітам» - 1:1, прайгралі ў Мінску 0:1.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць