Грамадства

«Гэта проста экстрым! Квэст!» Жыхарам Слуцка два месяцы даводзіцца лазіць праз аварыйны мост

Амаль два месяцы таму, 14 сакавіка, на «Чортавым мосце», як яго называюць у народзе, адбыўся правал. Случчанка Марына Аляксандраўна патэлефанавала ў рэдакцыю выдання kurjer.info і звярнула ўвагу на тое, што людзям і дагэтуль даводзіцца хадзіць па ім, пераадольваючы перашкоды.

«Два месяцы таму я была сведкай, як гэты масток абрынуўся. І вось увесь гэты час яго рамантуюць. Там пастаўленыя абмежавальнікі, але людзі ўсё адно ходзяць, бо гэта найбліжэйшы шлях з густанаселенага мікрараёна ў парк, дзіцячую паліклініку, на базар.

Я ўразілася, як бабуля гадоў 70-ці па гэтых дошках праз яму пераадольвала гэты мост. Гэта проста экстрым! Квэст!

Мне здаецца, што калі людзі пастаянна пераходзяць у гэтым месцы, маглі б зрабіць часовую пантонную пераправу, — расказала Марына Аляксандраўна. — Проста дзіўлюся, як такімі тэмпамі рабіць гэты масток. Два месяцы! У Кітаі велізарныя масты за гэты час робяць, чым мы горш? А дзе людзям хадзіць? Абыходзіць за кіламетр?».

Журналіст выдання таксама пабываў на мосце і паглядзеў, што там адбываецца. Людзі сапраўды ідуць пастаянна, адзін за адным, хоць знак паказвае, што праход зачынены.

Рабочыя, якія рамантуюць правал, кажуць, што мінакі лаюцца і выказваюць усё абурэнне ім, хоць яны толькі выканаўцы. А ім людская плынь перашкаджае працаваць.

«Не робіш — дрэнна, робіш — таксама дрэнна», — сказаў адзін з рабочых. Па словах рабочых, латаць правал скончаць ужо заўтра, але потым яшчэ будуць фарбаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць