Супраць мінскай айцішніцы распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 23-гадовай супрацоўніцы адной з IT-кампаній Дар'і Ляўко. У «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і перакрыцці дарог, піша «Вясна».

Таксама праўладныя каналы асабліва падкрэслілі, што ў Дар'і «заробак 3300$».
Ляўко інкрымінаваны артыкул 342 КК («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
-
Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат
-
Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»
-
Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім
Каментары