Міжнародны плацежны сэрвіс Wise спыніў падтрымку беларускіх рублёў
Выданне беларускіх праграмістаў dev.by паведаміла, што Міжнародны плацежны сэрвіс Wise больш не падтрымлівае беларускія рублі.

«У абставінах, якія склаліся, мы больш не падтрымліваем BYN. Калі вы пяройдзеце на wise.com і паспрабуеце зрабіць перавод у BYN, то ўбачыце паведамленне наступнага зместу: «Пакуль немагчыма адправіць грошы з X на BYN. Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — паведамілі ў службе падтрымкі кампаніі.
Wise паведаміў аб спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі ў канцы сакавіка. З 25 сакавіка карыстальнікам з Беларусі быў даступны вывад сродкаў з рахункаў, а 7 мая сэрвіс зусім закрыў усе профілі карыстальнікаў з адрасамі, зарэгістраванымі ў Беларусі.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары