Выпускніца са Слуцка амаль за год зрабіла 46 скачкоў з парашутам
17-гадовая Лія Івашкевіч са Слуцка — выпускніца-2022. Менш чым за год (з ліпеня 2021 года да траўня 2022 года) яна выканала 46 скачкоў у мінскім аэраклубе ДТСААФ. Случчанка выконвала скачкі з вышыні ад 800 да 2000 метраў.

Пра гэта паведамілі 30 мая на ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №11, дзе вучыцца выпускніца, піша kurjer.info.
Па словах мамы, дзяўчына саромеецца і імкнецца не распавядаць падрабязна пра сваё захапленне парашутным спортам.
Лія Івашкевіч, дарэчы, вядзе сваю старонку ў Instagram, на якой яна толькі некалькі разоў ускосна згадала пра сваё захапленне. Па пяці яе пастах ніколі не здагадаешся, што за яе плячыма 46 скачкоў.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары