«Белгазпрамбанк» з 8 чэрвеня павялічыў ліміты на зняцце наяўнай замежнай валюты і ўвёў абмежаванні па некаторых іншых аперацыях, паведаміла прэс-служба банка.

Сутачны ліміт цяпер складае пяць тысяч даляраў, месячны — 20 тысяч даляраў. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на карпаратыўныя карты.
Акрамя таго, абмежаванні ў памеры 20 тысяч даляраў на адну карту ўстаноўленыя і на зняцце валюты за мяжой з карты, эмітаванай у беларускіх рублях, папаўненне карты, эмітаванай у замежнай валюце, беларускімі рублямі з дапамогай сэрвісаў р2р-пераводаў, спісання замежнай валюты з карты, эмітаванай у беларускіх рублях, з дапамогай сэрвісаў р2р-пераводаў.
У банку таксама паведамілі аб зняцці раней уведзенай забароны на аперацыі папаўнення картаў банка беларускімі рублямі пры дапамозе сэрвісаў p2p-пераводаў, якія абслугоўваюцца банкамі-нерэзідэнтамі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары