Грамадства

Палітвязню Вячаславу Папову, асуджанаму да «хіміі», узмацнілі рэжым. Яго пераводзяць у калонію

9 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбыўся разгляд справы аб узмацненні рэжыму палітвязню Вячаславу Папову. Суддзя Віталь Лабоцкі пастанавіў перавесці Вячаслава з «хіміі» ў папраўчую калонію.

Яму засталося адбыць у калоніі каля 9 месяцаў. Пакуль невядома, куды накіруюць палітвязня.

Мінчука затрымалі 10 сакавіка 2021 года ў яго дома. Дачакаўшыся, пакуль бацькі Вячаслава з’едуць, сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэры, паклалі хлопца на падлогу і моцна збілі. У кватэры быў праведзены ператрус, на які бацькоў не пусцілі.

Паводле абвінавачвання, Вячаслаў Папоў прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, удзел у пратэстах 9, 10 жніўня, 30 жніўня і 27 верасня, напрыклад, 9 жніўня — і абразлівыя словы ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а 27 верасня сярод іншага — наклеіў стыкер на святлафор і выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь». Яго судзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (грубае парушэнне грамадскага парадку).

10 ліпеня 2021 Вячаславу прызначылі 3 гады «хіміі». Тэрмін хлопец адбываў у гродзенскай ПУАТ №24.

Каментары

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму6

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён на наступны тэрмін не будзе абірацца». Словы Лукашэнкі 26 студзеня аналізуе Мікола Бугай33

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга паўстанцы захапілі буйны горад1

Спачатку грып, потым дэпрэсія? Вучоныя бачаць узаемасувязь

Стала вядома, хто тая грамадзянка ЗША, якую нядаўна вызваліў Лукашэнка5

Арына Сабаленка трапіла ў скандал з-за дзіўнага стаўлення да выйгранага трафея ВІДЭА16

Аднагадовая дзяўчынка загінула ў пажары ў Лунінецкім раёне2

Аргазм-медытацыю яна зрабіла сваёй справай жыцця. Цяпер яе будуць судзіць13

Людзі з сіндромам дэфіцыту ўвагі ў сярэднім жывуць менш — даследаванне

Якімі будуць наступныя пяць гадоў? Прагноз Латушкі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму6

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць