Навука і тэхналогіі

З’явіўся робат, здольны збіраць маліны. Мяккія ягады дагэтуль былі невырашальнай задачай для тэхнікі 

У брытанскіх супермаркетах ужо прадаюць маліны, якія збіралі не людзі, а робаты. Збор малінаў — сапраўдны выклік для распрацоўшчыкаў тэхнікі, бо гэтая ягада мякчэйшая за іншыя і расце на высокіх кустах на рознай вышыні.

Фота: Fieldwork Robotics

Але брытанскай кампаніі Fieldwork Robotics удалося даць рады выкліку. Яны вырабілі першых у свеце робатаў, якія здольныя акуратна збіраць менавіта такія мяккія ягады, як маліна. Распрацоўка каштавала два мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Збіральнік малінаў ад Fieldwork Robotics — чатырохрукі робат амаль двухметровай вышыні. Усе рукі працуюць незалежна адна ад адной, шукаючы сярод лісця маліну. Робат вызначае спеласць малін і акуратна аддзяляе кожную ягаду ад галінкі.

Першапачатковая мадэль была аднарукай і працавала вельмі павольна, выдаткоўваючы не менш за хвіліну на збор адной ягады. Яе нават не пусцілі ў вытворчасць, а вырашылі дапрацаваць. Цяперашняя мадэль аўтаматызаванага зборшчыка маліны апрацоўвае больш за кілаграм ягад за гадзіну, і распрацоўнікі абяцаюць, што хутка яна зможа збіраць і па 4 кг.

Фота: Fieldwork Robotics

Робат можа апынуцца цалкам рэальнай пагрозай для сезонных рабочых, якіх набіраюць уладальнікі плантацый.

Чалавек, які працуе на збіранні малінаў, у сярэднім збірае 15 тысяч ягад за дзень. А робат, кажуць у Fieldwork Robotics, здольны збіраць 25 тысяч ягад.

Дарэчы, кампанія распрацоўвае робатаў, прызначаных для збору і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, напрыклад, квяцістай капусты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць