Улада22

Крыжы на Вілейшчыне будуць адноўлены

Учора ва ўрочышчы Красны Беражок на Вілейчышне былі знішчаны крыжы ў гонар Расціслава Лапіцкага і іншых ахвяр савецкіх рэпрэсій. Зрабілі гэта за дзень да прыезду туды роднай сястры кіраўніка пасляваеннага антыкамуністычнага падполля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне 92-гадовай Алены (Вольгі) Шарэпа-Лапіцкай. Суправаджаў сп. Алену на Вілейшчыне ініцыятар ушанавання памяці рэпрэсаваных Аляксей Сюдак.

«Наша Ніва»: Аляксей, Алена Шарэпа-Лапіцкая ведала пра крыж Расцілава?

Аляксей Сюдак: Не, мы ёй не казалі. Яна ведала толькі пра камень, які сёлета знішчылі. І пры нашай папярэдняй сустрэчы выказалася за тое, каб зрабіць нешта новае на месцы расстрэлу брата. І вось мы рыхтавалі для яе сюрпрыз. Але, на жаль, нічога не атрымалася.

«НН»: Зараз вы ёй расказалі пра знішчаныя крыжы?

АС: Так.

«НН»: Якая была яе рэакцыя?

АС: Яна сказала, што разумее, чаму Расціслава і зараз баяцца нават мёртвага. Бо ён змагаўся супраць крыўды. А крыўды шмат і сёння. Таму тыя, хто рушыў, баяцца, што моладзь возьме прыклад з яе брата.

Таксама яна ўсклала кветкі да месца, дзе стаялі крыжы.

«НН»: Ці вядома, хто спрычыніўся да акта вандалізму ва ўрочышчы Красны Беражок?

АС: Учора мясцовыя жыхары нам паведамілі, што старшыня Асіпавіцкага сельсавета Мікалай Гіль разам з участковым міліцыянерам у СВК узялі транспарт, на якім паехалі рушыць крыжы. Калі мы туды прыехалі, крыжоў ужо не было.

«НН»: Што кажа старшыня сельсавета?

АС: Кажа, што не ведаў, хто ставіў крыжы, хто іх знішчыў. Маўляў, гэта не яго справа. Яшчэ, ён сказаў, што у кожнай вёсцы стаяць крыжы, і пра ўсе з іх старшыня не можа ведаць.

«НН»: За дзень на знішчэння быў пастаўлены і трэці крыж «Героям Беларусі». Крыжы былі асвечаны.

АС: Так, разам стаялі тры крыжы. 9 верасня яны былі асвечаны праваслаўным святаром. А 10 верасня іх не стала. Але мы іх абавязкова адновім. Мне ўжо тэлефануюць людзі з пытаннем: «Што трэба зрабіць?»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць