Грамадства

У кнізе Багдановіча ў СІЗА вырвалі старонку з «Пагоняй»

Палітвязню Анатолю Латушку не перадаюць лісты з вершам «Пагоня», паведамляе «Вясна».

45-гадовы Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі ўначы 31 студзеня 2022 года.

Папярэдне, яму ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні» і арт. 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў). Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі.

У лісце ад 16 чэрвеня Анатоль распавёў, што верш «Пагоня», які яму даслалі з волі, яму так і не аддалі. У бібліятэцы СІЗА-1 ён узяў кнігу з творамі Максіма Багдановіча, але ў ёй не хапае менавіта тых старонак, на якіх павінен быць гэты верш. Таксама ён дзякуе за фотаздымкі прыроды, бо ў турэмным дворыку ім бачны толькі вярхушкі дрэваў.

Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Анатоль Віктаравіч Латушка.

Нагадаем, што верш пачынаецца так:

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях. 

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося3

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося3

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць