Здароўе

Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера

Доўгажыхарства — загадкавая з’ява, і вучоныя даўно даследуюць сакрэты тых, хто ведае, як жыць шмат. Цяпер да гэтых сакрэтаў дадаўся яшчэ адзін: тыя, хто дажывае да ста гадоў, нейкім чынам пазбягаюць сімптомаў хваробы Альцгеймера, хаця і маюць у мазгу ўсе яе неўралагічныя прыкметы.

Фота: pixabay.com

Даследчыкі мяркуюць, што такія людзі могуць быць ключом да перамогі над хваробай Альцгеймера. Цяпер група навукоўцаў з Германіі і Нідэрландаў спрабуе высветліць, што ж дапамагае ім не страціць ясны розум, і, магчыма, стварыць на аснове сваіх знаходак новае лячэнне ад дэменцыі, піша The Times.

Адна з такіх навукоўцаў — доктар Хен Хольстэге, неўролаг з Амстэрдамскага ўніверсітэта, якая за апошнія дзевяць гадоў вывучыла сотні доўгажыхароў, што знаходзяцца ў абсалютна цвярозым розуме.

Нядаўна даследчыца апублікавала працу, дзе распавяла пра назіранне на працягу 19 месяцаў за 340 галандцамі, якім больш за 100 гадоў. Хольстэге не здолела зафіксаваць у доўгажыхароў зніжэнне асноўных кагнітыўных здольнасцей, яна засведчыла толькі невялікае пагаршэнне памяці. Удзельнікі працы згадзіліся ахвяраваць свой мозг для даследаванняў пасля смерці, і ўскрыццё паказала, што шмат у каго з доўгажыхароў у мазгу прысутнічалі бляшкі і клубкі, якія з’яўляюцца выразнай прыкметай хваробы Альцгеймера.

Чаму ж тады гэтыя людзі былі пры памяці? Некаторыя навукоўцы лічаць, што іх выратавала звычка весці здаровы лад жыцця, іншыя звязваюць такі добры стан розуму з генамі.

Хвароба Альцгеймера характарызуецца назапашваннем у мазгу анамальных бялкоў, і вучоныя мяркуюць, што гены доўгажыхароў могуць абараняць іх ад празмернай рэакцыі імунітэту на гэтыя бялкі. Часта, як разумеюць навукоўцы, неўралагічныя пашкоджанні пры хваробе Альцгеймера выкліканыя занадта моцнай рэакцыяй імунітэту на спецыфічныя бялкі. Праз такую рэакцыю ўзнікае моцнае хранічнае запаленне, якое забівае жыццёва важныя клеткі мозга.

Акрамя гэтага, ёсць меркаванне, што ў мазгу стагадовых ўтвараюцца менш таксічныя амілоідныя бляшкі, чым у мазгу маладзейшых людзей, якія маюць хваробу Альцгеймера. Хен Хольстэге цяпер даследуе гены доўгажыхароў, каб зразумець, ці могуць яны стаць ключом да стварэння рэвалюцыйнага лячэння дэменцыі.

Але ж не ўсе вераць у сілу генаў. Тара Спайрз-Джонс, даследчыца неўрадэгенерацыі з Інстытута вывучэння дэменцыі ва ўніверсітэце Эдынбурга, лічыць, што ад хваробы Альцгеймера лепш за ўсё ратуе інтэлектуальная ўстойлівасць. Гэтае паняцце ўключае ў сябе адукацыю, пастаянную нагрузку для мозга і рэгулярныя фізічныя практыкаванні. У выніку, як лічыць Спайрз-Джонс, чалавек будуе ў мазгу больш сінаптычных сувязей і лепшую нейронную сетку, што можа дапамагчы яму даўжэй захоўваць інтэлектуальныя здольнасці.

Не зафіксавана ні аднаго выпадку, каб чалавека вылечылі: хвароба Альцгеймера

Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць