Грамадства2525

Пазняк: У выпадку загаду ваяваць з Украінай вайскоўцы маюць тры шляхі

Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не выконваць магчымы загад аб удзеле ў вайне супраць Украіны, піша «Свабода».

Паводле Пазняка, у выпадку такога загаду вайскоўцы маюць тры шляхі:

  • Першы шлях — «ганебны і самагубны для вас і для гонару нашай краіны» — падпарадкавацца, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць украінцаў на іх зямлі, «і таксама прыняць ад іх сваю бессэнсоўную смерць».

  • Другі шлях — падняць белы сцяг і перайсці на бок украінцаў. «Вы будзеце абароненыя міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забяспечыць вам статус жыцця ў любой краіне ААН альбо магчымасць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах».

  • Трэці шлях — гэта «шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсці на Мінск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму».

Зянон Пазняк лічыць, што Расія хоча ўцягнуць беларускія войскі ў вайну, каб захапіць Беларусь.

«Крэмль нічога не заваюе, загнаўшы беларускае войска на Украіну. Масква спадзяваецца на тое, што нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчанае і разбітае ўкраінцамі, і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі. Бараніць краіну не будзе каму».

Каментары25

  • мясцовы2
    09.07.2022
    Згодны!
  • СЧЁТЧИК ГЕЙГЕРА
    09.07.2022
    Трэці шлях — гэта «шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсці на Мінск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму».

    Мудра.... А можа лепш спацераваць над Віслай , слухаць ТОК_ФМ  ? Дзеду 78 з хвастом, Кастусю Каліноўскаму было 26 гадоў, малады памёр Янка Філістовіч, беларускія Змагары ва Украіне... Давай дзед, давай ! НАПЕРАД ! а МЫ ЗА ТАБОЙ  З вІЛЕНСКАГА БАРА ПІВНОГА.
  • Alex
    09.07.2022
    Razve eti trusy i tuparyo i eshcho razvrashchennoe deshevym shirpotrebom i vsedozvolennostyu protiv nevooruzhennyx lyudey sposobny na 3-yi put ???!!!

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць