Намеснік начальніка баранавіцкага СІЗА пераапранаўся ў цывільнае, каб падслухаць, пра што гутараць валанцёры
Пра гэта стала вядома на судовым працэсе па справе вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешты, паведамляе «Вясна».

«У нас ва ўстанове ўтрымліваліся адміністрацыйна затрыманыя. Пры іх вызваленні працавала група валанцёраў за межамі ўстановы. У сувязі з тым, што гэтая група знаходзілася паблізу ўстановы і неабходна было ўстанаўліваць факты супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі нашай установы, на што яны гатовыя, маюць намер пайсці, я пераапранаўся ў цывільнае некалькі разоў.
На працягу дня з гэтай групай валанцёраў прысутнічаў там, з мэтай зразумець іх дзеянні. Збіраліся яны там з мэтай сустрэчы вызваленых каля ІЧУ.
Пры вызваленні чалавека падыходзіў валанцёр, валанцёры цікавіліся, па якім артыкуле, за што, адкуль сам. Калі не па гэтым [пратэсным артыкуле 23.34 КаАП] артыкуле, то цікавасць гэтай групы людзей да яго знікала і чалавек ішоў далей. А калі па гэтым артыкуле, яны скандавалі адразу «Жыве Беларусь». У гэтай групе была незабароненая сімволіка, у прынцыпе», — распавёў намеснік начальніка следчага ізалятара № 6 Дзмітрый Шустаў.
Нагадаем, што суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч асудзіў вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешту па тэрарыстычным артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса і за выраб «кактэйляў Молатава» па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання «падпалкоўніка». КДБ уключыў яго ў «спіс тэрарыстаў».
-
«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну
-
«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала
-
З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы
Каментары