— Працэс натуральны, праблема ёсць, і патрэбна нейкае рэальнае выплюхванне негатыўных эмоцый, звязаных з вайной, — кажа эксперт. —

Адрасаваць свае эмоцыі абстрактнай Расіі або абстрактнай Беларусі бессэнсоўна — патрэбен канкрэтны аб'ект выплюхвання. І, як ні сумна, беларусы патрапляюць пад гарачую руку.

Расіяне адчуваюць яшчэ большую негатыў, паколькі Расія сама ініцыятар гэтага дзеяння — вайны. Але, безумоўна, сярод расіян больш тых, хто ізаляваны ад хэйту, а беларусы сталі яго ахвярай, і іх досыць шмат — тых, хто асацыюецца з вайной і становіцца аб'ектам выплюхвання адмоўных эмоцый».

Прафесар звяртае ўвагу на некалькі важных момантаў:

— Калі чалавек зрываецца на беларусах увогуле — гэта перш за ўсё характарызуе яго самога.

Людзі ўраўнаважаныя, якія захоўваюць рацыянальнае мысленне, выдатна ўсведамляюць, што тыя, хто апынуўся за межамі Беларусі, і так з'яўляюцца ахвярамі і самі адчуваюць адмоўныя эмоцыі.

Таму адна са схемаў дзеянняў у гэтай сітуацыі — абмяжоўваць стасункі з людзьмі, якія паводзяць сябе такім чынам.

Другая асаблівасць у тым, што мы і самі адчуваем комплекс віны, як ускосныя саўдзельнікі працэсу. А псіхалагічная заканамернасць такая: калі ты лічыш сябе вінаватым, вольна або міжвольна, то да цябе чапляюцца.

Таму неабходна памятаць пра захаванне пачуцця ўласнай годнасці. Калі вы гэта робіце, захоўваеце самавалоданне, то спробы вас зачапіць вельмі хутка спыняюцца. Але як толькі вы пачынаеце апраўдвацца — гэта тая самая кропля алею, якую вы самі ж падліваеце ў агонь.

— Наколькі наогул небяспечная гэтая тэндэнцыя — назапашванне негатыўных эмоцый? Беларусам з 2020 года, па сутнасці, няма куды яго выплюхнуць, таму што ўсе спробы — масавыя пратэсты ці індывідуальныя, сканчаюцца рэпрэсіямі з боку ўладаў… Да чаго гэта можа прывесці?

— Безумоўна, гэта амаль па Фрэйду: калі негатыўныя эмацыйныя канфлікты душацца і няма магчымасці іх выплюхнуць, яны назапашваюцца. Канфлікт не вырашылі, задушылі — ён пачынае блукаць у падсвядомасці, правакуючы рост унутранага напружання і трывогі. І з цягам часу губляецца сувязь паміж фактам, які справакаваў негатыў, чалавек пра першапрычыну забывае, а гэта адлюстроўваецца на псіхічным стане: ён пачынае раздражняцца, адчуваць адмоўныя эмоцыі, хварэць…

Вырашыць гэтую праблему няпроста, і гэта якраз дэманстрацыя таго негатыўнага стаўлення, якое адчуваюць зараз беларусы. Каб зняць напружанне, трэба яго неяк выплюхнуць у рэальнасці. Віртуальныя выплескі ў сетцы маладзейныя.

Зразумела, што гэта магчыма не заўсёды. У такім выпадку, трэба хаця б размаўляць — з калегамі, з людзьмі, якія разумеюць.

Нельга маўчаць у надзеі на тое, што ўсё само сабой неяк вырашыцца. Не, не вырашыцца. І таму трэба размаўляць, абмяркоўваць, знаходзіць рацыянальныя аргументы ў тым ліку.

Рана ці позна гэта скончыцца і справядлівасьць пераможа, трэба толькі запасціся цярпеннем. Але — не трымаць у сабе, не спрабаваць схавацца і закрыцца. Кантактуйце з людзьмі, якія спачуваюць, якія разумеюць, што беларусы і самі не ў найлепшым становішчы — такіх людзей насамрэч нямала, і яны гатовыя падтрымліваць іншых.

Вось і арганізуйце супольнасці, так званыя псіхалагічныя групы самадапамогі, калі людзі, якія выпрабоўваюць падобную праблему, аб'ядноўваюцца і ладзяць калектыўныя сесіі ўзаемападтрымкі, дзеляцца адзін з адным: як рэагаваць, як пераадольваць. Так вы пашырыце свае магчымасці, таму што індывідуальна гэта зрабіць складана, а калі аб'яднаеце намаганні, то значна лягчэй.

— Атрымліваецца своеасаблівая «палітычная група Ананімных Алкаголікаў»…

— Так-так, у такія групы самадапамогі часта аб'ядноўваюцца прадстаўнікі розных уразлівых групаў, і гэта адзін з найбольш эфектыўных сродкаў адаптацыі ў няпростай сітуацыі.

— Дапусцім, удалося адсекчы негатыў і захаваць сябе без навязанага пачуцця віны. Але многім хочацца падтрымаць сяброў, блізкіх, якія знаходзяцца ва Украіне — калі не справай, то хоць бы словам. Як знайсці патрэбныя словы, акрамя банальных просьбаў-пажаданняў «трымацца і берагчы сябе»?

— Зноў-такі, складана раіць, тут няма універсальных рэкамендацый.

Проста — размаўляйце. На розныя тэмы. Абмяркоўвайце самыя розныя пытанні і старайцеся не казаць пра боль, не канцэнтравацца на ім — гэта, наадварот, дадае напружання і чалавеку становіцца яшчэ больш шкада сябе, ён зацыкліваецца на праблеме і не можа выйсці.

Таму проста падтрымлівайце адносіны, часцей размаўляйце. Гэтым вы паказваеце чалавеку, што цікавіцеся, што ён для вас каштоўны, вы яго падтрымліваеце і перажываеце.

Клас
23
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2