Усяго патроху

У англійскія запаведныя лясы запусцілі зуброў. Яны трэба, каб лес быў здаравейшы

У лесе англійскага графства Кент выпусцілі зуброў, каб паспрабаваць аднавіць натуральную фаўну і флору запаведніка, піша Бі-бі-сі.

Фота: Tom Cawdron

Рэч у тым, што зубры валяць асобныя дрэвы, калі труцца пра іх бакамі, або ядуць кару, такім чынам вызваляючы месца для іншых відаў і забяспечваючы лес неабходнай для яго экасістэмы мёртвай драўнінай.

Праект коштам у паўтара мільёна фунтаў стэрлінгаў (каля $1,7 млн) ініцыявалі два мясцовыя фонды аховы дзікай прыроды —Kent Wildlife Trust і Wildwood Trust. Эксперымент з зубрамі вырашылі праводзіць у запаведніку Уэст-блін і Торндэн-Вудс на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, які складае для эколагаў асаблівую навуковую цікавасць.

Для асіміляцыі зуброў, якіх у Брытаніі дагэтуль можна было пабачыць толькі ў заапарках, у Кенце стварылі спецыяльную службу егераў, якія падрыхтавалі запаведнік да прыбыцця новых жыхароў і будуць сачыць за статкам з чатырох жывёлін.

Адзін з гэтых егераў, Том Гібс, які раней працаваў у фондзе аховы дзікай прыроды Herts and Middlesex Wildlife Trust, заявіў Бі-бі-сі, што вельмі рады ўдзельнічаць у гэтым праекце.

«Вяртанне ў прыроду такіх дзікіх відаў, як зубры, — гэта экалагічны падыход, калі прырода сама можа ўзяць на сябе ініцыятыву і аднавіць дэградаваныя экасістэмы ды страчаныя віды», — кажа ён.

Фонды, якія ініцыявалі праект, маюць намер затым выпусціць у гэтым жа запаведніку эксмурскіх поні (таксама лічацца пагражальным выглядам) і так званых свіней жалезнага веку (гібрыдныя пароды свіней вялізнага памеру, якія атрымліваюцца пры скрыжаванні хатніх і дзікіх жывёл). У гэтым жа спісе патэнцыйных насельнікаў запаведніка — і лонгхорны (парода буйной рагатай жывёлы з характэрнымі, вельмі доўгімі рагамі). Па словах навукоўцаў, гэтыя жывёлы дапоўняць натуральнае асяроддзе пражывання зуброў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная10

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная10

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць