Грамадства66

Ціханоўская адказала крытыкам: Перамены не настануць ад таго, што мы папрызначаем адно аднаго на розныя пасады

Па завяршэнні трохдзённага візіту ў Нямеччыну дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская пракаментавала для «Свабоды» папрокі і крытыку, што гучыць у яе адрас, а таксама падсумавала галоўныя вынікі візіту.

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Берлін, 20 ліпеня 2022 года

— На форуме дэмакратычных сілаў, які прайшоў тут жа, у Берліне, тыдзень таму, гучала крытыка вас і вашай каманды. Якой вам бачыцца мэта гэта форуму і ці дасягнутая яна? Як бы вы адказалі на крытыку?

— Я разумею, што ёсць людзі, не задаволеныя нашай працай, але ж у нас адна мэта. Ведаеце, я там пачула, што мы, я і офіс, робім недастаткова. Можа, і так. Але ці магчыма рабіць дастаткова? Робім што можам. І вы рабіце. Таксама пачула, што Ціханоўская, маўляў, павінна перадаць уладу. Ведаеце, мне «ўлада» не патрэбная. Мне важна дарабіць тое, што пачалі: вызваліць людзей і давесці краіну да свабодных выбараў. Ад таго, што мы папрызначаем адно аднаго на розныя пасады, перамены не настануць. Трэба цярпліва працаваць, шукаць, што аб’ядноўвае, не даваць крыўдам кіраваць намі.

— Ваш візіт у Нямеччыну быў прысвечаны не толькі мемарыяльным мерапрыемствам, гэта і палітычны візіт. Раскажыце пра яго вынікі.

— У Нямеччыне цяпер абмяркоўваюць стратэгію па Украіне, для мяне важна было дабіцца, каб за Украінай не згубілася Беларусь. Мы стаім перад пагрозай страты незалежнасці, і ў Берліне мяне пачулі. Мы дамовіліся, што ў G-7 падымуць пытанне Беларусі, будзе заява з пазіцыяй. Рыхтуемся да Генасамблеі ААН і плануем слуханні аб Беларусі «на палях». Важна, што Нямеччына не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам, і падчас сустрэч гэта прагучала досыць выразна. Я падзякавала за падтрымку платформы для збору доказаў злачынстваў рэжыму. Спадзяваемся, што ўдасца зрушыць з месца справы ва ўніверсальнай юрысдыкцыі. Падзякавала за мабільны шпіталь, які мы перадалі беларускім медыкам ва Украіну; магчыма, будзе больш дапамогі медыкам. Мы дамовіліся, што Нямеччына зніме абмежаванні на выдачу віз у Мінску: сапраўды, Нямеччына сярод лідараў у візах. Мне не трэба было тлумачыць, што рэжым і народ — розныя рэчы. Усе вялікія СМІ пішуць пра Беларусь.

— Вы сустракаліся з Ангелай Меркель. Ці будзе сустрэча з цяперашнім канцлерам Олафам Шольцам? Наколькі ва ўмовах вайны тэма Беларусі актуальная для нямецкіх палітыкаў?

— Я сустракалася з Олафам Шольцам мінімум двойчы, але да таго, як ён афіцыйна заступіў на пасаду. У нас добрыя адносіны: з ім і яго кабінетам. 21 ліпеня я сустрэлася з кіраўніком яго адміністрацыі, мы размаўлялі паўтары гадзіны. Шмат увагі прысвяцілі палітвязням, супольным дзеянням у міжнародных арганізацыях, абмеркавалі сцэнарыі развіцця падзей у выпадку ўступлення беларускіх войскаў ва Украіну. Беларусь цяпер найперш цікавая ў кантэксце вайны з Украінай; тут разумеюць, што, калі б не Лукашэнка, магчыма, і вайны не было б. Цікава, што ўрадавая кааліцыя і апазіцыя ў нейкай ступені спаборнічаюць у пытаннях Беларусі: хто больш робіць. Вялікую справу робіць беларуская дыяспара, арганізацыя «Разам» не дае Беларусі пакінуць парадак дня.

Каментары6

  • Жар
    22.07.2022
    Як жа канцэнтравана разумна яна выказваецца, знаходзіць самыя патрэбныя словы, каб быць максімальна зразумелай, каб дапамагчы ўбачыць, зразумець і асэнсаваць сваю думку нават тым, хто і бачыць , і асэнсоўваць даўно адвыклі й развучыліся...
  • I am happy
    22.07.2022
    мелкотравчатая шалупонь все пытается ее раскусить и разоблачить, но Светлана постоянно обламывает эту погань своей святой простотой и чистосердечностью ))
  • Чел
    22.07.2022
    Tamara Queen, Tamara Queen, Tamara Queen, Tamara Queen
    "А виноват ты тем, что хочется мне кушать..."

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?6

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць