Свет

У Стамбуле падпісалі пагадненне аб разблакаванні ўкраінскіх партоў для вывазу збожжа

Падпісаны дакумент называецца «Ініцыятыва па бяспечным транспартаванні збожжа і прадуктаў харчавання з украінскіх партоў». Пры гэтым Украіна не падпісвала ніякіх дакументаў непасрэдна з Расіяй. Ініцыятыва, падпісаная прадстаўнікамі Турцыі, ААН і Украіны, павінна быць зацверджаная Кабінетам міністраў і апублікаваная ў поўным аб'ёме. Такі ж дакумент асобна падпісалі прадстаўнікі Турцыі, ААН і Расіі. З украінскага боку дакумент падпісаў міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў. Падпісант з расійскага боку — міністр абароны Сяргей Шайгу.

Пагадненне прадугледжвае, што кантроль за партамі «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» цалкам застаецца за ўкраінскім бокам. Знаходжанне ў гэтых партах ніякіх іншых суднаў, акрамя тых, якія павінны забяспечваць экспарт збожжа і звязаных з ім харчовых прадуктаў і ўгнаенняў, не прадугледжваецца.

Дакумент не прадугледжвае таксама паслаблення санкцый у дачыненні да Расіі, а таксама ніякага транспартнага суправаджэння расійскімі караблямі ўкраінскіх суднаў.

У Стамбуле пад эгідай ААН будзе створаны сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ), у які ўвойдуць прадстаўнікі Украіны, Расіі, Турцыі і ААН. Гэты цэнтр будзе здзяйсняць агульны нагляд за выкананнем ініцыятывы. Ім будуць створаныя інспекцыйныя групы.

Усе гандлёвыя судны, якія ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве, будуць падлягаць інспекцыі, якую праводзіць інспекцыйная група ў гаванях, вызначаных Турцыяй, на ўваходзе/выхадзе ў/з турэцкага праліва. 

Уся дзейнасць ва ўкраінскіх тэрытарыяльных водах будзе здзяйсняцца пад уладай і адказнасцю Украіны. Ніякія вайсковыя караблі, самалёты, беспілотныя лятальныя апараты не могуць набліжацца да марскога гуманітарнага калідора бліжэй, чым на адлегласць, узгодненую СКЦ.

Дагавор будзе дзейнічаць 120 дзён з даты падпісання і будзе аўтаматычна працягнуты, калі ні адзін з бакоў не паведаміць, што хоча яго спыніць.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе10

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне3

Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь9

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць3

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?8

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў2

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць