Здарэнні55

Высветліліся абставіны жудаснага здарэння ў Салігорску, пасля якога вартаўнік застаўся без зроку

Учора стала вядома пра жудаснае здарэнне пад Салігорскам: у выніку канфлікту вартаўнік застаўся без зроку. Падазраваны затрыманы і змешчаны пад варту, паведамляе Следчы камітэт.

Фота СК

Увечары 2 ліпеня ў лесапарку зоны адпачынку знаходзілася кампанія. Да поўначы там засталіся толькі 33-гадовы мужчына з сужыцелькай. Пра тое, што ўжо даволі позна, яму ветліва і нагадаў 59-гадовы вартаўнік Юрый Храловіч.

Аднак спачатку жыхар Салігорска абразіў вартаўніка і ўдарамі ў твар прычыніў яму цялесныя пашкоджанні, што і пацягнула за сабой страту зроку, паведамляе СК.

Пасля гэтага агрэсар сышоў з месца здарэння, а пацярпелы, пазбаўлены магчымасці бачыць, толькі арыентуючыся на брэх сабак змог дабрацца да вартоўні, дзе і праляжаў усю ноч.

Раніцай 3 ліпеня родныя знайшлі скрываўленага мужчыну і выклікалі хуткую дапамогу. Да гэтага часу за яго здароўе змагаюцца дактары.

У той жа дзень Салігорскім раённым аддзелам СК у дачыненні да 33-гадовага мужчыны была заведзеная крымінальная справа. Па выніках праведзеных следчых дзеянняў фігуранту выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

Вядома, што ён быў раней судзімы за здзяйсненне аналагічнага злачынства, адбыўшы за гэта 9 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

У Салігорску адпачывальнікі выціснулі вартаўніку вочы

Каментары5

  • даведка
    29.07.2022
    В такой "тихой и спокойной" Беларуси убить могут даже в национальный День независимости...
  • даведка
    29.07.2022
    В нынешнее время по почерку преступления трудно определить, ранее судимое лицо его совершило или владеющие специальными навыками сотрудники правоохранительных органов и специальных служб, которых ещё только в будущем будут судить...
  • -
    29.07.2022
    "а публіка ўжо ўва ўсім упэўненая"
    гэта вы пра сябе? які больш за ўсіх шчыраваў у той тэме - nashaniva.com/296251
    прычым з такімі заявамі, якія нармальны чалавек рабіць ніяк не можа. такія, ад якіх у нармальнага чалавека шавеляцца на галаве валасы

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі2

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны3

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі2

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць