УСУ нанеслі ўдар па акупаваным Скадоўску на Херсоншчыне, меркавана па вайсковых складах
Паведамляюць, што ў часова акупаваным Скадоўску Херсонскай вобласці прагучаў магутны выбух. Паводле інфармацыі херсонскага выдання «Мост» са спасылкай на відавочцаў, у небе над Скадоўскам падняўся густы і цёмны дым.

Фота з твітара выдання «Мост»
Паводле папярэдніх звестак, узарваліся склады боепрыпасаў, якія выкарыстоўвалі расійскія войскі.
У Скадовську палає русня pic.twitter.com/U0dtTPG60k
— МОСТ ХЕРСОН (@most_ks_ua) July 31, 2022
Каментары