Свет

Расію ахапіў масавы посттраўматычны сіндром: у аптэках узляцелі цэны на абязбольвальныя і транквілізатары

Расію нібы ахапіў масавы посттраўматычны сіндром: тысячы чалавек пабывалі на вайне, а мільёны штодня назіраюць за ёй на экранах тэлевізараў і гаджэтаў. Цана абязбольвальных і заспакаяльных прэпаратаў рэзка вырасла ў чэрвені і рэкордна павысіла індэкс цэн на лекі за ўвесь час назіранняў, паведамляе The Moscow Times.

Паводле падлікаў, спажывецкі кошык сярэдняга наведвальніка аптэк падаражэў на 2,3% за месяц і больш чым на 20% з пачатку года.

«У гэтым месяцы мы назіраем істотны рост цэнаў на лекі. Пры гэтым дынаміка цэн у гэтай катэгорыі не карэлюе з іншымі прадуктамі. Асноўнымі драйверамі росту выступілі абязбольвальныя і заспакаяльныя сродкі», — адзначае дырэктар бізнес-напрамку «М-Ромир» Ксенія Пайзанская.

Расійскім грамадзянам патрабуецца ўсё больш анальгетыкаў, анксіялітыкаў і транквілізатараў па меры таго, як у грамадстве нарастае ўзровень псіхітазацыі. Чэрвеньскае апытанне праекта «Хроніка» паказала: на фоне вайны і істэрычнасці дзяржпрапаганды кожны чацвёрты (25,7%) перастаў размаўляць з блізкімі сябрамі або сваякамі, а ў 43% здараліся прыступы трывогі або дэпрэсіі (на 10% больш, чым у маі).

Следам за заспакаяльнымі людзі скупляюць антыдэпрэсанты з сярэдняй хуткасцю мільён упаковак за месяц: попыт на іх па выніках першага паўгоддзя падскочыў на 66%, падлічылі ў Цэнтры развіцця перспектыўных тэхналогій (РЦПР).

Эпіцэнтрам дэпрэсій, калі верыць продажам у аптэках, стала Масква, дзе антыдэпрэсанты прадаюцца ў аб'ёме 1,3 тысячы упаковак на 10 тысяч чалавек насельніцтва. Далей ідуць Санкт-Пецярбург (1,2 тысячы) і Маскоўская вобласць (1,1 тысячы).

Сярэдні кошт антыдэпрэсантаў, як вынікае са звестак ЦРПТ, вырас за год амаль на 30%. Гэта ўтрая вышэй за афіцыйную інфляцыю на рынку лекаў, якую Расстат ацэньвае ў 10,3% (па стане на 1 жніўня).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»27

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць