Беларуская чыгунка не плануе запускаць цягнік у Сімферопаль, галоўны горад акупаванага Крыма. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет.

«Мінск — Сімферопаль? У любым выпадку гэтага злучэння няма. І калі гэтае злучэнне будзе абмяркоўвацца, тады мы зможам даць гэты адказ. Пакуль мы гэта не абмяркоўвалі», — сказаў Шэмет.
Да 2014 года беларускія цягнікі ішлі на паўвостраў па тэрыторыі Украіны, пасля іх адмянілі.
Каментары