Грамадства

«Раней недахопаў не выяўлялі»: МЗС Літвы накіравала пратэст у сувязі з прыпыненнем працы літоўскай школы

Міністэрства замежных спраў Літвы ў пятніцу выказала ноту пратэсту ў сувязі з прыпыненнем дзейнасці Пяляскай літоўскай школы ў Воранаўскім раёне, паведамляе Delfi.lt.

Пяляская літоўская школа

Міністэрства паказвае, што накіравала ў пасольства Беларусі ў Вільні афіцыйную ноту, у якой выяўляецца «пратэст супраць дзеянняў беларускіх уладаў, накіраваных на закрыццё літоўскай сярэдняй школы ў Пелясе, якая ўтрымліваецца літоўскай дзяржавай».

«Гэтыя дзеянні з'яўляюцца працягам мэтанакіраванай дзейнасці беларускіх уладаў па ліквідацыі літуаністычнай адукацыі ў Беларусі і парушаюць двухбаковыя пагадненні паміж Літвой і Беларуссю, а таксама міжнародныя канвенцыі, якія ўстанаўліваюць права прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў на навучанне на роднай мове», — паказвае МЗС.

Службовыя асобы Інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Беларусі, якія наведалі ў чацвер літоўскую сярэднюю школу Пелясы, выявілі магчымыя парушэнні і прыпынілі яе дзейнасць. «Нам вядома, што ўчора супрацоўнікі пажарнай інспекцыі наведалі і зафіксавалі магчымыя парушэнні ў сярэдняй школе Пелясы. Унесена прапанова прыпыніць дзейнасць школы да ліквідацыі выяўленых недахопаў.

Звяртаем увагу, што падчас папярэдніх наведванняў службовыя асобы такіх недахопаў не выявілі» — паведаміла літоўскае Міністэрства адукацыі, навукі і спорту ў пятніцу.

Сярэдняя школа дзейнічала з 1992 года, яна была пабудаваная на сродкі Літвы і цалкам утрымліваецца ёю. Літва абяцае працягваць фінансаванне гэтай установы.

У Беларусі закрылі адну з дзвюх літоўскіх школ

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс3

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс3

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць