Свет22

Улады Эстоніі дэмантавалі савецкія помнікі ў пераважна рускамоўнай Нарве

Свае дзеянні эстонскія ўлады патлумачылі тым, што хочуць не дапусціць павышэння ўзроўню варожасці ў грамадстве. «Улічваючы, як хутка нарастае напружанасць і блытаніна вакол мемарыялаў у Нарве, мы павінны дзейнічаць хутка, каб забяспечыць грамадскі парадак і ўнутраную бяспеку», — заявіла прэм'ер-міністарка Кая Калас.

Раніцай у аўторак паліцыя і вайскоўцы ачапілі перыметр вакол гістарычнага танка Т-34, які быў асноўным савецкім вайсковым помнікам у Нарве, пагрузілі яго на платформу аўтатрэйлера і са спецыяльным суправаджэннем вывезлі з горада.

Танк адправілі ў Эстонскі вайсковы музей, які знаходзіцца на ўскраіне Таліна ў былой рэзідэнцыі генерала Ёхана Лайданэра і дзе займаюцца вывучэннем войнаў, якія закраналі Эстонію цягам стагоддзяў.

Нарвенскі танк грузілі на прычэп чатыры гадзіны, падлічыла агенцтва BNS. У гэты час быў перакрыты папулярны памежны пераход з Нарвы ў расійскі Івангорад. Пра гэта раніцай паведамілі спачатку ахвотныя перасекчы мяжу, а затым расійскія мытнікі.

Паліцыя Нарвы яшчэ раніцай папярэджвала аб перакрыцці руху каля нарвенскага танка і бліжэйшых помнікаў, якое закране ў тым ліку пагранпераход у цэнтры горада, які карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.

Паведамленняў пра пратэсты ў сувязі з дэмантажом помніка не паступала. Аднак паліцыя затрымала дзевяць чалавек, якія спрабавалі заклікаць іншых да гвалтоўнага супрацьстаяння, паведамляе выданне Delfi. Паводле яго звестак, да вечара да месца, дзе стаяў танк, пачалі сцягвацца людзі. Яны прыходзілі з кветкамі і свечкамі.

Пакуль грузілі танк, спецыялісты дэмантавалі і іншыя савецкія памятныя знакі: мемарыяльную дошку на цэнтральнай Пятроўскай плошчы (з-за гэтага і была парушаная праца мяжы), абеліск каля Нарвенскага замка і манумент «Тры штыкі»

Каментары2

  • Павлик
    17.08.2022
    Со свечками, когда бомбят Украину, народ - лицемер...
  • Отож!
    17.08.2022
    Что-то мне подсказывает, что всех тех, кто пришёл на место демонтажа этого танка со свечками и цветочками надо обрадовать документом о депортации. Пусть любители совка едут в совок. А Эстония - это Евросоюз и это приличная страна.

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →