Вайна11

У кастрычніку на фронце ва Украіне могуць быць вялікія перамены — і вось чаму

У кастрычніку ва Украіну могуць вярнуцца байцы Узброеных сіл, якія праходзяць стажыроўку ў Еўропе. Генштаб УСУ можа выкарыстоўваць як перавагу на фронце каля 10-15 тысяч гэтых вайскоўцаў, якія асвоілі найноўшае заходняе ўзбраенне. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Obozrevatel выказаў ваенны эксперт Міхаіл Жырохаў.

Фота: АР

Адказваючы на пытанне пра тое, ці могуць восенню быць вялікія перамены на фронце, ён заявіў: «Цалкам відавочна. Паколькі да кастрычніка заканчвае навучанне корпус украінскіх добраахвотнікаў, які быў накіраваны ў Еўропу».

У прыватнасці, гаворка ідзе пра такія краіны, якія прынялі ўкраінскіх вайскоўцаў на навучанне, як Вялікабрытанія, Германія, Польшча і Літва.

«Цалкам верагодна, што Генеральны штаб УСУ захоча выкарыстоўваць гэтую перавагу. Аднак на якім напрамку і як — мне гэта зусім незразумела», — выказаў здагадку эксперт.

Разам з тым Жырохаў заўважыў, што ступень супрацьстаяння на фронце найбліжэйшай восенню шмат у чым будзе залежаць ад умоў надвор'я. «Палявыя дарогі, асабліва на Херсоншчыне, на Данбасе размакаюць, таму дастаўка, лагістыка становіцца практычна немагчымай», — растлумачыў ён.

«Актыўныя баявыя дзеянні практычна заміраюць да зімы, пакуль усё гэта не падмерзне. Але ж можа падмерзнуць, а можа і не», — удакладніў эксперт.

Каментары1

  • Сава
    28.08.2022
    Молино vs Западная Европа. Чья учебка лучше, ждём кастрычник

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую15

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць