Грамадства

Якія маршруты па Беларусі былі сёлета самыя папулярныя?

У топе традыцыйна Мір і Нясвіж, але не толькі.

«У сувязі з закрыццём паветранай прасторы ўзрасла папулярнасць аўтобусных тураў па Беларусі», — адзначыла менеджарка адной са сталічных турфірмаў Карына Сідаровіч у размове з «Мінск-Навіны».

Самымі папулярнымі экскурсіямі па Беларусі ў мінчукоў па-ранейшаму застаюцца паездкі ў Мірскі і Нясвіжскі замкі. Вялікую цікавасць выклікаюць таксама палац у Косаве і Лідскі замак.

Калі турысты хочуць больш часу правесці на прыродзе, то абіраюць экалагічную сцежку «Блакітныя азёры», размешчаную ў Нарачанскім нацыянальным парку.

У аматараў працяглых прагулак на свежым паветры папулярнасцю карыстаецца таксама тур у ландшафтны заказнік «Ельня», дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс. Тут жа ладзяць пікнікі ля вадаспада на рацэ Вята.

Па старадаўнюю архітэктуру едуць у Гродна.

Часцей за ўсё жыхары сталіцы аддаюць перавагу аднадзённым экскурсіям у суботу, каб пасля паездкі заставаўся яшчэ адзін выхадны перад працай.

У турфірме кажуць, што прыязджала таксама шмат расіян. Яны выбіралі туры ў Нарачанскі Нацыянальны парк з наведваннем экасцежкі «Блакітныя азёры», а таксама ў Мірскі і Нясвіжскі замкі.

Па словах Сідаровіч, галоўнае адрозненне беларускіх падарожнікаў ад расійскіх турыстаў заключаецца ў тым, што беларусы больш патрабавальныя да якасці абслугоўвання: цікавяцца, ці чысты аўтобус, ці сапраўды ёсць кандыцыянер і разеткі.

Пешаходныя экскурсіі па Мінску аказаліся больш запатрабаваныя не ў замежнікаў, а ў саміх мінчукоў, якія хацелі больш даведацца пра гісторыю і славутасці роднага горада.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна3

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»24

Прэзідэнт Венгрыі адмовіўся выконваць патрабаванне Мадзьяра адносна адстаўкі4

Меркель адмовілася быць пасярэдніцай у перамовах з Пуціным1

«Потым зробяць асобныя вагоны, як у Іране?» Беларуса абурылі «жаночыя» купэ ў цягніках8

У Лагойскім раёне бачылі смерч ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна3

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць