Свет11

Сорас: У 2010 ці 2011 свет чакае яшчэ адна хваля крызісу

Мільярдэр і грамадскі дзяяч Джордж Сорас лічыць, што цяперашні глабальны крызіс — «найгоршы за час нашага жыцця».

Мільярдэр і грамадскі дзеяч Джордж Сорас лічыць, што цяперашні глабальны крызіс — «найгоршы за час нашага жыцця».

Як заявіў Сорас падчас тэлемаста на 6‑м Ялцінскім штогадовым саміце YES (Yalta European Strategy), міжнародная фінансавая сістэма была фактычна на штучным жыццезабеспячэнні, якое падтрымлівалася пры дапамозе велізарнага пакета фіскальных стымулаў. Сёння, па яго словах, сусветная фінансавая сістэма «павольна і цяжка, але ўсё‑такі вяртаецца да звычайнага стану», перадае агенцтва «Фінмаркет».

Эканамічны рост у свеце будзе павольным і «прыглушаным» на працягу бліжэйшых гадоў. Прычым, дадаў ён, «у наступным годзе ці праз год мы будзем сведкамі яшчэ аднаго падзення».

Адным з фактараў, якія могуць спрыяць аздараўленню эканомікі, мільярдэр назваў пераход да назапашвальных фінансавых паводзін. Ён лічыць, што неабходна рабіць больш зберажэнняў. «Больш за ўсіх папакутавалі краіны — і ў першую чаргу ЗША — дзе спажыўцы занадта спадзяваліся на іпатэку, не эканомілі, нават дапускалі адмоўны ўзровень зберажэнняў, што негатыўна адбілася на сітуацыі, калі кошты на жыллё ўпалі», — заявіў ён.

Ссоўванне цэнтраў уплыву ў сусветнай эканоміцы будзе працягвацца, і амерыканская эканоміка наўрад ці будзе рухавіком эканомікі ўсяго свету. Пры гэтым, заўважыў мільярдэр, Кітай будзе развівацца, будзе рухавіком. «Але, паколькі кітайская эканамічная моц меншая за моц ЗША, у цэлым па свеце эканоміка будзе развівацца і расці больш павольна», — лічыць Сорас.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць