Расійскаму ўраду даручана прыняць меры для стварэння Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Запарожская АЭС», за якім будзе замацаваная маёмасць станцыі.

«Забяспечыць прыняцце ў федэральную ўласнасць аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі Запарожскай атамнай электрастанцыі і іншай маёмасці, неабходнай для ажыццяўлення яе дзейнасці», — гаворыцца ў дакуменце.
Запарожская АЭС — самая буйная атамная электрастанцыя ў Еўропе. На станцыі працягвае працаваць украінскі персанал.
Блізкасць Запарожскай АЭС да лініі фронту ўжо даўно выклікае сур'ёзныя асцярогі ў міжнароднай супольнасці, паколькі патэнцыйна пагражае ядзернай катастрофай.
Занепакоенасць сусветнай супольнасці звязаная з пастаяннымі абстрэламі станцыі, у якіх Украіна і Расія абвінавачваюць адзін аднаго.
-
Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў
-
Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?
-
Каля вайскова-марской базы расійскага Ціхаакіянскага флоту прагрымеў магутны выбух
Каментары