Што ЕС прапануе Беларусі, калі яна стане паўнапраўным удзельнікам палітыкі добрасуседства?
У Еўрапейскага Саюза асаблівыя адносіны са сваімі найбліжэйшымі суседзямі на ўсходніх і паўднёвых межах. Гэта завецца Еўрапейскай палітыкай добрасуседства. Праз гэтую палітыку ЕС падтрымлівае працэсы палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформ у суседзяў. Што ж ЕС прапануе Беларусі, калі яна стане паўнапраўным удзельнікам палітыкі добрасуседства?
Спрошчанае наведванне беларускімі грамадзянамі краін-сябраў ЕС;
пашыранае трансмежнае супрацоўніцтва;
дапамога ў развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і падрыхтоўка беларускіх прадпрыемстваў да працы на еўрапейскім рынку;
палепшыць сістэму аховы здароўя і адукацыі;
зрабіць дзяржаўнае і мясцовае кіраванне больш эфектыўным для лепшага аказання паслуг насельніцтву;
рэфармаваць прававую і судовую сістэмы з мэтай забеспячэння роўных правоў для ўсіх;
лепшыя эканамічныя магчымасці для Беларусі праз мадэрнізацыю транспартнай і энергетычнай сістэмы;
палепшыць стан навакольнага асяроддзя: якасць вады, утылізацыя выкідаў, падтрымка ў барацьбе з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы;
беларускім студэнтам -- больш стыпендый для навучання ва ўніверсітах ЕС;
глыбейшыя эканамічныя і гандлёвыя сувязі і больш магчымасцяў для бізнэсу:
лепшы доступ для беларускіх прадуктаўда рынку ЕС;
Беларусь атрымала значна менш фінансавай дапамогі, чым яе суседзі. Але сітуацыя магла б змяніцца, калі б беларускія ўлады зрабілі крокі насустрач дэмакратызацыі.
Што ўрад Беларусі можа зрабіць
Палітыка, якая праводзіцца аўтарытарным рэжымам, не дазваляе ЕС прапанаваць Беларусі поўны ўдзел у палітыцы добрасуседства. Народ Беларусі - самая першая ахвяра ізаляцыі, навязанай яму афіцыйнай ўладай, але ён жа будзе першым, хто скарыстаецца перавагамі прапаноў для дэмакратычнай Беларусі.
ЕС прапануе палітычныя, эканамічныя і гандлёвыя магчымасці, таксама як і фінансавую дапамогу краінам, якія паважаюць правы чалавека, дэмакратыю і вяршэнства закона. Гэта каштоўнасці, якія Беларусь ужо прызнала як сябра ААН, АБСЕ, але якія беларускі ўрад на практыцы не паважае. Для пабудовы глыбейшых адносін, паміж ЕС і народам Беларусі, для спынення палітыкі самаізаляцыі, якую беларускі ўрад навязаў грамадзянам беларускім уладам трэба:
паважаць права народа Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам;
паважаць права народа Беларусі на незалежную інфармацыю, дазваляючы журналістам працаваць без уціску, не зачыняючы газеты і не перашкаджаючы іх распаўсюду;
паважаць правы недзяржаўных арганізацый, як жыццёва важнай часткі здаровай дэмакратыі;
вызваліць усіх палітычных зняволеных;
расследаваць выпадкі са знікненнем людзей;
забяспечыць права беларусаў на незалежную і непрадузятую судовую сістэму;
спыніць адвольныя арышты і затрыманні, дрэннае абыходжанне з людзьмі;
паважаць правы і свабоды нацыянальных меншасцяў Беларусі;
паважаць правы беларусаў уступаць у прафсаюзы і права прафсаюзаў працаваць на абарону правоў людзей;
паважаць правы беларусаў як прадпрымальнікаў ажыццяўляць дзейнасць без празмернага ўмяшання ўлад;
далучыцца да адмены смяротнай кары ўслед за іншымі народамі Еўропы;
выкарыстаць падтрымку, якую АБСЕ, ЕС і іншыя арганізацыі прапаноўваюць Беларусі для дапамогі ў выконванні правоў сваіх грамадзян.
ЕС гатовы аднавіць свае адносіны з Рэспублікай Беларусь і яе народам, як толькі беларускі ўрад прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў народа Беларусі.
Каментары