Усяго патроху

Форум грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства

У сваім Паведамленні па Усходнім партнёрстве ад 3 снежня 2008 г. Еўрапейская Камісія (ЕК) прапанавала «стварыць Форум грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства для развіцця сувязяў між Арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (АГС) і спрыяння іх дыялогу з дзяржаўнымі органамі».

Для забеспячэння празрыстасці працэсу стварэння Форума грамадзянскай супольнасці (ФГС), усім зацікаўленым бакам было прапанавана выказать сваё меркаванне на сайтах ЕК/Генеральнага дырэктарата па замежных сувязях і прадстаўніцтваў ЕК у краінах-партнёрах.

Зварот быў апублікаваны ў выгляде анкеты з чатырох пытанняў:

I.Пра ўклад ФГС у дасягненне мэтаў Усходняга партнёрства;

II. Пра ўдзел у працы ФГС;

III. Пра структуры ФГС і іх сувязі з структурамі Усходняга партнёрства;

IV. Пра ролю ЕК у гэтым працэсе.

Усяго было атрымана каля сарака запоўненых анкет – пераважна ад арганізацый грамадзянскай супольнасці з усходнееўрапейскіх краін-партнёраў.

На думку удзельнікаў апытання, удзел ФГС у дасягненні мэтаў Усходняга партнёрства мусіць рэалізавацца праз:

- спрыянне супрацоўніцтву між АГС і ўмацаванне іх ролі ў краінах-удзельніцах Усходняга партнёрства;

- падачу тэхнічнай дапамогі дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства на двухбаковым і шматбаковым узроўні;

- прасоўванне прынцыпаў і каштоўнасцей ЕС у краінах-удзельніцах Усходняга партнёрства.

Удзельнікі апытання прапаноўвалі, каб Форум, апроч такіх сфер, як дэмакратыя, правы чалавека і кантакты між людзьмі, праводзіў працу ў эканамічнай і сацыяльнай сферы.

Па выніках апытання вызначыліся тры варыянты парадку адбору удзельнікаў ФГС:

- выбар ладзіцца ЕК на аснове спісу крытэрыяў;

- правядзенне ў кожнай краіне выбараў, арганізаваных самімі АГС;

- адкрыты ўдзел, г.зн. публічнае аб’яўленне Еўракамісіі пра рэгістрацыю ўдзельнікаў.

ЕК будзе браць пад увагу наступныя крытэрыі адбору:

- Геаграфічнае паходжанне/нацыянальная прыналежнасць – большасць удзельнікаў ФГС мусяць быць з краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Значная колькасць таксама мае паходзіць з краін-сябраў ЕС і міжнародных арганізацый, што дазволіць ладзіць абмен досведам па пытаннях дзейнасці/палітыкі ЕС. Могуць быць запрошаныя АГС з трэціх краінаў;

- Разнастайнасць і прапарцыянальнасць – удзельнікі ФГСмусяць прэзентаваць усю разнастайнасць суб’ектаў грамадзянскай супольнасці (прафсаюзы, арганізацыі працадаўцаў, прафасацыяцыі, недзяржаўныя арганізацыі, аналітычныя цэнтры, некамерцыйныя фонды, АГС). Яны маюць быць здольнымі да ўдзелу ў рэалізацыі ўсіх тэматычных аспектаў Усходняга партнёрства, а менавіта: 1) дэмакратыя, належнае дзяржаўнае кіраванне і стабільнасць; 2) эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС; 3) увага да навакольнага асяроддзя і энергетычная бяспека; 4) кантакты між людзьмі;

- Досвед працы па пытаннях, звязаных з ЕС/ЕПС/УП (з улікам мінулых і сучасных мерапрыемстваў, дасягнутых вынікаў).

Структуры ФГС і іх узаемадзеянне з шматбаковымі структурамі Усходняга партнёрства

Удзельнікі апытання былі аднадушныя што да правядзення канферэнцый ФГС праз роўныя прамежкі часу (год). Апытаныя АГС таксама сыходзяцца на думцы пра прынцып стварэння тэматычных працоўных груп, якія адлюстраўваюць прыярытэты шматбаковай дзейнасці Усходняга партнёрства.

Роля Еўракамісіі

Удзельнікі апытання сышліся на думцы, што ЕК павінна арганізаваць першую канферэнцыю ФГС. Некаторыя прапанавалі, каб па першым часе ЕК ўзяла на сябе вызначэнне працоўнай праграмы і задач ФГС.

У доўгатэрміновай перспектыве прапаноўвалася ўскласці на яе забеспячэнне фінансавай, матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі ў правядзенні форумаў і мерапрыемстваў; кардынацыю дзейнасці, што ажыццяўляецца ў рамках ФГС і платформаў Усходняга партнёрства; палітычную падтрымку дзейнасці ФГС (дыялог з мясцовымі органамі ўлады, прасоўванне ФГС як аднаго з істотных кампанентаў Усходняга партнёрства).

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць