Грамадства11

Ціханоўская ў Еўрапарламенце: Свабодная Беларусь будзе самай моцнай санкцыяй супраць пуцінскага тэрору

13 кастрычніка Святлана Ціханоўская выступіла на пасяджэнні Камітэта Еўрапейскага парламента па замежных справах. У сваім выступе яна назвала рэжым Лукашэнкі ашуканскім і смяротным і прапанавала адкінуць яго, каб «дапамагчы будаваць дэмакратычную і свабодную Беларусь».

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Сапраўдным прадстаўніком Беларусі яна заклікала прызнаць Аб'яднаны пераходны кабінет. Па яе словах, Беларусь — не Расія, і трэба прымусіць Крэмль вывесці ўсе расійскія войскі з Беларусі і з Украіны.

Ціханоўская заявіла, што дэмакратычныя сілы нашай краіны гатовыя супрацоўнічаць і рабіць сумесныя праекты ў рамках «Усходняга партнёрства» ды іншых сумесных праграм.

«Свабодная Беларусь будзе самай моцнай санкцыяй супраць пуцінскага тэрору. А найлепшай апорай для свабоднай Украіны будзе мяжа ў тысячу кіламетраў са свабоднай Беларуссю, якая не з'яўляецца расійскай калоніяй. Я ўпэўненая, што шлях да міру ў Еўропе ляжыць праз свабоду ў Беларусі. Я ўпэўненая, што шлях да міру ў Еўропе ляжыць праз перамогу ва Украіне», — заявіла палітык.

Яна назвала Лукашэнку ваенным злачынцам, які мае «вялікі паслужны спіс жудасных парушэнняў правоў чалавека». Таму, прымаючы санкцыі, звязаныя з расійскай агрэсіяй супраць Украіны, ЕС не павінен забывацца пра кіраўніка Беларусі, адзначыла Ціханоўская.

Каментары1

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    13.10.2022
    Ціханоўская ў Еўрапарламенце: Свабодная Беларусь будзе самай моцнай санкцыяй супраць пуцінскага тэрору

    Ах, Света, Света... Наіўная кабета! Апошнія 250 гадоў -- з часоў І-га  раздзелу Рэчы Паспалітай -- паказалі, што ніякай самастойнай беларускай дзяржавы існаваць не можа па вызначэнні -- пакуль існуе Імперыя Зла. Гэта даказана практыкай -- усіх 250 гадоў!

    Чаму, усё ж, захавалася Беларусь да сёння?  Беларусь ніколі не была суб'ектам, але была толькі аб'ектам інтарэсаў. БССР у 1920-я гг захавалі толькі таму, што меркаваўся, у перспектыве, "вызваленчы паход" у Польшчу за вяртанне  Заходняй Беларусі. А куды яе далучаць? Ясна, што да БССР, а не да РСФСР. Згадаем Карэла-Фінскую ССР! Але, тут -- не пракаціла. У пасляваенны перыяд П.К. Панамарэнка, рускі па нацыянальнасці,  супраціўляўся далучэнню вялікай часткі БССР да РСФСР. Ну, якому кіраўніку,      прэстыжна  кіраваць  "рэспублікай" велічынею са звычайную вобласць!!! Таму,  Полацк, Глыбокае, Паставы, Браслаў, Верхнядзвінск -- сёння засталіся у РБ. Спадар Панамарэнка у спрэчцы з Хрушчовым, у  Сталіна, усё ж, пераканаў, што мы ўжо і так аддалі Беласток і Вільню... Памятаецца, Уладзімір Арлоў, недзе пісаў, што часта тост падымае за П,К. Панамарэнку, таму, што Полацк сёння -- беларускі! 
    А чый інтарэс -- сённяшняя Беларусь, чыя вотчына? І ў каго тую вотчыну збіраюцца адняць?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →