Грамадства33

Лукашэнка: У Расіі няма неабходнасці прымяняць ядзерную зброю ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка падчас саміту СНД у Астане даў 20-хвіліннае інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі NBC. Ён, у прыватнасці, заявіў, што Пуцін ніколі не ставіў перад сабой мэту прымяніць ядзерную зброю ва Украіне, паведамляе ria.ru.

«Самае галоўнае, свайго суразмоўцу і нават саперніка не заганяйце ў кут. Таму не трэба пераходзіць тыя лініі, як расіяне кажуць, чырвоныя лініі. Нельга іх пераходзіць», — сказаў Лукашэнка.

На яго думку, любая зброя для чагосьці ствараецца. «Ёсць зброя — ясна, што яна ствараецца для прымянення. Расія выразна абазначыла сваю пазіцыю: не дай бог будзе напад на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, у гэтым выпадку Расія можа пры неабходнасці выкарыстоўваць усе віды зброі», — мяркуе Лукашэнка.

«Што тычыцца падтэксту вашага пытання, ніколі, у тым ліку і прэзідэнт Пуцін, кіраўніцтва Расіі не ставіла перад сабой мэту прымяніць ядзерную зброю ва Украіне. Такой неабходнасці няма», — дадаў Лукашэнка.

Каментары3

  • Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь
    14.10.2022
    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
    ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
    маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
    ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Рэвалюцыя, Грамадзянская
    вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І нарэшце вайна на Дамбасе,
    анексія Крыма, вайна, вайна ...
  • Алекс
    14.10.2022
    Да, путин как-то говорил про то же самое - если крысу загнать в угол...
  • a.hto.tam.idze
    14.10.2022
    Падсумоўваем: Расея гатовая ўжываць ядравую зброю выключна для абароны сваёй тэорыі, таму Расея анэксавала тэрыторыю Ўкраіны, каб не ўжываць ядравую зброю. 1<>1

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»8

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць