Эканоміка22

Чыноўнік расказаў, якой чакаць рэакцыі, калі імпарцёры парушаць пастаўкі тавараў

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Мінску Кірыл Слабко расказаў, як у краіне будзе падтрымлівацца дастатковы асартымент тавараў на паліцах, піша БелТА.

Кірыл Слабко. Фота: belta.by

Чыноўнік растлумачыў, што калі дзесьці і адбылося кароткатэрміновае вымыванне нейкіх тавараў з паліц, то ў найбліжэйшыя дні асартымент будзе папоўнены ў поўным аб'ёме. Зрабіць гэта дазваляюць нормы пастановы ўрада № 669, якім пашыраныя паўнамоцтвы аблвыканкамаў і галіновых дзяржорганаў.

Прадстаўнік міністэрства дадаў: усе гандлёвыя сеткі папярэджаныя аб тым, што

калі які-небудзь пастаўшчык, імпарцёр адмаўляецца ад паставак, то інфармацыя пра гэта павінна быць прадстаўлена ў міністэрства. А МАРГ мае намер даваць прававую ацэнку дзеянням такіх пастаўшчыкоў, імпарцёраў. Да іх будуць прымацца «меры рэагавання» па ўсіх выяўленых фактах.

З улікам праведзенай працы з рознічнымі сеткамі МАРГ не бачыць сістэмных выпадкаў адсутнасці тавараў на паліцах, сказаў Слабко. Чыноўнік спрагназаваў, што ў доўгатэрміновай перспектыве якіх-небудзь праблем, звязаных з асартыментам тавараў на паліцах, не будзе. 

Чытайце таксама:

Чарговае дно: прапагандысты пачалі публікаваць «пакаянныя» відэа з людзьмі, затрыманымі за павышэнне цэнаў

Чыноўніку паскардзіліся на занадта малыя курыныя тушкі. Даручана разабрацца

Урад устанавіў цэны на баяны і балалайкі

Каментары2

  • Слабко-2
    16.10.2022
    Смешно и смешон чиновник.
    Ну, понятно, он - с...отина подневольная и надеюсь не обос....раная, которую надо мыть к приезду лукашенко.
     Пусть,  этот вундеркинд, объяснит почему на самую скрепоносную ладу веста невозможно найти запчастей, как только, через дилерские центры ???, как и на китайцев собираемых на просторах РФ и РБ . На другие иномарки, худо, бедно, ручейками, но, запчасти, через Казахстан, Армению, Грузию, Китай, Иран  приходят и наличествуют, в интернет магазинах, хоть и в ужатом ассортименте, а на скрепоносный продукт отсутствуют, или по заоблачной цене. Или традиционные ценности проигрывают всему миру, по путину -  миру с "резиновой попой", или попа в скрепостане ещё более резиновая,  или семейный, путинско-лукашенковский схематоз должен работать не смотря на войну в Украине, землетрясение, наводнение, ракетные обстрелы, применение тактического, ядерного оружия путиным, ядерную зиму, вселенский потоп и переселение на марс выживших ,из-за путина и лукашенко
  • Ёсік
    16.10.2022
    Сеткі не жадаюць разлічвацца сваечасова з пастаўшчыкамі, вельмі цяжка стала тавар прывозіць, лагістыцы, амаль, канец, і што вы зможаце прад'явіць гэтым імпарцёрам. Далей ліжыце, хутка шмат чаго зьнікне.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў8

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць