Ва УСУ сцвярджаюць, што збілі 37 з 43 дронаў-камікадзэ, запушчаных з вечара нядзелі
Пра гэта на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

«43 дроны, ляцелі ўсе з поўдня, 37 — знішчаныя. Усе сілы і сродкі: і авіяцыя, і зенітныя ракетныя комплексы, і іншыя сілы абароны былі задзейнічаныя. Як мінімум 86% — гэта знішчаныя «Шахеды». Гэта даволі неблагі вынік».
Таксама ён папрасіў неабыякавых украінцаў не страляць з уласнай зброі па дронах:
«Дайце вайскоўцам рабіць сваю працу. Не трэба з акна шмаляць, бо кулі ў густанаселеных гарадах вяртаюцца пасля на галовы людзей», — сказаў Ігнат.
У выніку атакі дронаў загінула тры чалавекі, у тым ліку муж з жонкай на 6-м месяцы цяжарнасці. Іхнія целы дасталі з-пад завалаў, паведаміў мэр горада Віталій Клічко.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары