Вайна

Страмавусаў анансаваў «бітву за Херсон»

Херсонскі калабарант Страмавусаў, які апошнім часам расказваў пра правалы наступу УСУ і здымаў крынджовыя ролікі, анансаваў «Бітву за Херсон».

«Па наяўных у нас звестках, укранацысты, якія падштурхоўваюцца Захадам, ужо ў найбліжэйшы час пачнуць наступ на горад Херсон. Не выключаныя абстрэлы горада, не выключаныя абстрэлы правабярэжнай часткі Херсонскай вобласці. Два тыдні мы настойліва рэкамендуем пакінуць правабярэжную частку Херсонскай вобласці. <…>

Папрашу ўспрыняць мае словы сур'ёзна і ўспрыняць іх як «максімальна хуткая эвакуацыя». Горад здаваць мы не збіраемся, будзем стаяць да канца, нацыстаў у горад мы не пусцім», — сказаў Страмавусаў.

Раней кіраўнік анэксаванай Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда анансаваў эвакуацыю жыхароў чатырох муніцыпалітэтаў рэгіёну. Расійскія ваенныя блогеры пішуць пра пачатак эвакуацыі ў самім Херсоне.

Камандуючы расійскімі войскамі ва Украіне Сяргей Суравікін назваў сітуацыю ў Херсонскай вобласці «няпростай» і не выключыў прыняцця «няпростых рашэнняў» стасоўна Херсона.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею7

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дом у Вільні просіць дапамогі10

Двум каталіцкім святарам не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі. Без пастыраў засталіся шэсць парафій у трох раёнах8

Лукашэнка намякнуў, што ў Мінск хутка зноў прыедуць амерыканцы11

У ЗША абмяркоўваюць магчымасць адправіць у Іран спецназ для ўзяцця пад кантроль узбагачанага ўрану

Лідар венгерскай апазіцыі перасцярог Расію ад умяшання ў парламенцкія выбары2

Як захаваць букет цюльпанаў да 10 дзён. Карысныя парады

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ18

Першы тыдзень вайны ў Іране каштаваў амерыканскаму бюджэту 6 мільярдаў даляраў3

БелАЗ паказаў, як выглядае новы 50‑тонны бульдозер ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею7

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць