Навука і тэхналогіі11

Горад-губка. Што гэта за канцэпцыя, якая ўжо рэалізуецца ў многіх краінах?

Бяспройгрышны варыянт для людзей і гарадскіх экасістэм, які можа зрабіць сучасныя гарады значна больш камфортным месцам пражывання.

Фота: Vecteezy

Як і ўсё астатняе, вада выдатная ва ўмераных колькасцях. Яна патрэбна гараджанам, каб выжыць, але моцныя залевы могуць затапіць вуліцы і дамы. Змяненне клімату, вядома, не спрыяе ўмеранасці. Больш цёплая атмасфера ўтрымлівае больш вільгаці, узмацняючы штормы, якія могуць перагружаць каналізацыйныя сістэмы, створаныя пад клімат былых часоў.

У адказ на гэта гарадскія планіроўшчыкі ўсё часцей разглядаюць гарады не як «дажджавікі», прызначаныя для адводу вады як мага хутчэй, а больш як губкі. Разгортваючы зялёныя насаджэнні і выкопваючы вялізныя грунтавыя чашы, дзе вада можа збірацца і прасочвацца ў ніжэйлеглыя ваданосныя пласты, «гарады-губкі» ператвараюць дождж у каштоўнасць, якую можна выкарыстоўваць, а не выкідаць.

Wired распавядае пра адзін са спосабаў вырашэння праблемы, які прапануюць у амерыканскім Пітсбургу. Там распрацавалі больш пранікальную паверхню, зробленую з бетонных цаглін. Хітрасць заключаецца ў тым, што невялікія шчыліны паміж блокамі запаўняюцца друзам (здробненым каменнем), што дазваляе вадзе сцякаць паміж імі. Такое пакрыццё можна ўкладваць там, дзе нельга рабіць зялёныя насаджэнні, напрыклад, на гарадскіх вуліцах і паркоўках.

Але там, дзе можа быць зеляніна, Пітсбург і іншыя амерыканскія гарады таксама разгортваюць дажджавы сад — просты ўчастак расліннасці, часам на абочыне дарогі, які захоплівае ваду, змытую з вуліцы. Яшчэ адзін варыянт — пабудова так званых «раслінных нізінаў»: па сутнасці канавы, напоўненыя травой і іншымі раслінамі, якія збіраюць ліўневую ваду і дапамагаюць ёй прасочвацца ў зямлю.

Інжынеры могуць яшчэ больш пашырыць здольнасць зялёнай зоны паглынаць ваду з дапамогай спецыяльных модуляў, якія выглядаюць як скрыні для малака і забяспечваюць пустую прастору пад зямлёй для запаўнення дажджавой вадой.

Некаторыя глебы паглынаюць ваду лепш за іншыя, таму спецыялісты павінны спецыяльна распрацоўваць інфраструктуру для выкарыстання так званых інжынерных глеб. Гэтыя глебы ўключаюць дададзеныя матэрыялы, такія як пясок, і таму лягчэй паглынаюць ваду, у адрозненне, напрыклад, ад гліністых глеб.

Тапаграфія таксама мае значэнне. Раён Пітсбурга схільны да апоўзняў, таму гэта абмяжоўвае, дзе можна размяшчаць зялёную інфраструктуру, і патрабуе стварэння дажджавых садоў у даволі роўных месцах, дзе ў любым выпадку ёсць вялікая верагоднасць назапашвання вады.

Прыдарожная зеляніна мае дадатковыя перавагі ў выглядзе фільтрацыі забруджвальных рэчываў, такіх як часціцы шын, якія фактычна з'яўляюцца мікрапластыкам, напоўненым таксікантамі. Мікрапластык забівае ласося ў штаце Вашынгтон і трапляе ў заліў Сан-Францыска.

Пытанне фінансавання выдаткаў для стварэння губчатага горада амерыканцы вырашаюць даволі проста: усё большая колькасць гарадоў пачынае браць з землеўладальнікаў плату за апрацоўку ліўневых сцёкаў. Калі на вашай тэрыторыі непранікальных паверхняў шмат — з вас спаганяецца больш высокая плата за ліўневую ваду, якую вы выдаляеце. Пітсбург увёў такі збор у студзені, а ў 2018 годзе аналагічны падатак увёў Лос-Анджэлес. Гэтыя грошы ідуць на мадэрнізацыю існуючай інфраструктуры ліўневай каналізацыі і будаўніцтва губчатых праектаў.

У канчатковым выніку гэта павінна прынесці шматлікія перавагі. Дажджавы сад прыцягвае пчолаў, якія дапамагаюць апыляць расліны. Гэта прыводзіць да большых ураджаяў. Калі горача, зялёныя насаджэнні «выкідваюць» ваду назад у паветра, змякчаючы эфект цеплавога вострава, з-за якога ў гарадах значна цяплей, чым у навакольных сельскіх раёнах. А «зараджаючы» падземныя воды, гарады могуць не дапусціць абвалу грунтоў і прасядання зямлі.

Каментары1

  • Фур
    24.10.2022
    А на фотцы гэта ж Сан-Францыска ? Апошні раз быў там амаль 10 гадоў таму. У ім паўно мексіканцаў ды філіпінцаў, паўсюль п'юць тэкілу, гарэлка не папулярная.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель1

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася3

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне3

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант18

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць