Зубр ля трасы М1 ужо амаль 20 гадоў сустракае ўсіх, хто заязджае з Мінскай у Брэсцкую вобласць, і праводзіць у адваротным кірунку. Скульптура пастаўленая каля трасы М1 паблізу вёскі Петкавічы Баранавіцкага раёна яшчэ ў 2003 годзе, піша мясцовае выданне «Наш край».

Металічны калос уражвае сваімі памерамі — 70 тон вагі, 28 метраў «ад рагоў да хваста», 20 метраў «ад зямлі да кончыка гарба», што прыкладна роўнае вышыні шасціпавярховага дома. Калісьці гэтую працу, якая за столькі гадоў стала адным з сімвалаў Брэстчыны, зрабілі работнікі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.
Цяпер прыйшоў час паставіць скульптуру на рамонт. Дырэктар раённай службы ЖКГ, якая прыглядае за станам зубра-помніка, тлумачыць:
«Было вырашана правесці планавую праверку стану швоў металічнай канструкцыі, падфарбаваць скульптуру, каб надаць ёй больш рэспектабельны выгляд. Пры абследаванні высветлілася, што сякія-такія металічныя лісты трэба будзе замяніць, дзесьці пераварыць швы, апрацаваць скульптуру зубра ўнутры».

Рамонтныя работы выконвае брэсцкае прадпрыемства «Брэстпрамальп».
-
«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon
-
«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій
-
Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра
Каментары